Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове забаранілі фільм «Крым. Шлях на Радзіму»


Генэральны дырэктар агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў
Генэральны дырэктар агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў

Яго аўтар Андрэй Кандрашоў і генэральны дырэктар агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў абвешчаныя Кішынёвам пэрсонамі нон грата.

Як патлумачыла прэс-сакратар МУС Малдовы Аліна Мерліч, адпаведнае рашэньне вынесенае Бюро па міграцыі і прытулку. Забарона ўведзеная на пяць гадоў.

Дзьмітры Кісялёў вядзе на тэлеканале «Россия-1» выніковыя нядзельныя навіны. Андрэй Кандрашоў прэзэнтаваў на мінулым тыдні на гэтым жа канале фільм «Крым. Шлях на Радзіму», значную частку якога складае інтэрвію прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра яго асабісты удзел у сакавіцкіх падзеях 2014 году ў Крыме.

Прэзэнтацыя фільма павінна была адбыцца ўчора ў малдаўскай філіі «Россия сегодня». Яго кіраўнік быў запрошаны ў Службу інфармацыі і бясьпекі Малдовы, дзе яму далі зразумець, што прэзэнтацыя фільма «непажаданая».

Пасьля чаго паказ скасавалі «ў сувязі з тэхнічнымі праблемамі». Пазьней стала вядома, што Кісялёў і Кандрашоў павінны былі ўдзельнічаць у ёй па тэлемосьце.

Раней прэзыдэнт Малдовы Мікалай Цімафці прапанаваў забараніць уезд у краіну шэрагу расейскіх дэпутатаў, якія, паводле яго слоў, «умешваюцца ва ўнутраныя справы Малдовы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG