Урад Ісьляндыі абвясьціў, што скасоўвае заяўку аб далучэньні да Эўрапейскага зьвязу, пададзеную ў 2009 годзе.
Былы супрацоўнік ГРУ, радыёінжынэр Генадзь Краўцоў ужо 9 месяцаў знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.
Ковенскі акруговы суд прызнаў 84-гадовага Станіславаса Дрэлінгаса вінаватым у дачыненьні да генацыду і асудзіў яго да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў» разблякуе доступ да дзевяці інфармацыйных сайтаў у 11 краінах сьвету ў рамках барацьбы з цэнзурай у інтэрнэце.
Журналістка Радыё Свабода Шахіда Якуб пагутарыла з дзьвюма жанчынамі, якія ваююць на Данбасе з розных бакоў фронту.
Групоўка расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца тэрыторыі Ўкраіны, складае каля 10 тысяч чалавек - лічыць экспэрт брытанскага інстытуту абаронных дасьледаваньняў.
Цэнтральны суд Гомеля аштрафаваў на 3,6 мільёна журналістку-фрылансэра Ларысу Шчыракову — за выраб без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў «прадукцыі СМІ» для тэлеканалу «Белсат».
Беларусь супраціўляецца спробам расейскіх чыноўнікаў кантраляваць паток тавараў з Эўропы на беларускіх памежных пунктах.
«Той спосаб інтэграцыі расейскай нацыі, які спрабуюць насадзіць такія людзі, як патрыярх Кірыл, прывядзе да таго, што разваліцца расейская дзяржава», — камэнтуе Пол Гобл.
Дэмакратычныя і рэспубліканскія заканадаўцы сёньня ў Вашынгтоне падзеленыя як ніколі раней, але пагаджаюцца ў адным пытаньні: ЗША павінны даць баявую зброю Ўкраіне.
Дыпляматы розных краін сабраліся ў беларускай сталіцы, каб паспрабаваць урэгуляваць застарэлы канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам вакол Нагорнага Карабаху.
Пачаўся рух па вызначэньні кандыдата на пасаду генэральнага сакратара ААН. Многія вядомыя асобы кажуць пра тое, што настаў час замест «яго» абраць «яе».
У прыватнай кватэры, якую арандуюць магілёўскія праваабаронцы, міліцыя праводзіць ператрус.
У Ірляндыі занепакоеныя бясьпекай гомельскага праваабаронцы і яго сям’і, а ў Беларусі — ня надта.
Абарона ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка кажа, што мае новы доказ яе недатычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, якую ёй інкрымінуюць ў Расеі.
Уладзімер Пуцін скасаваў свой удзел у сёньняшняй калегіі ФСБ Расеі. Расейскага кіраўніка на людзях ня бачылі з 5 сакавіка.
З 6 сакавіка Ўладзімер Пуцін не зьяўляецца на публіцы. Twitter выказвае свае вэрсіі.
Адзінае, на што пагадзіліся новыя ўласьнікі дзелавога выданьня і калектыў рэдакцыі, — стварыць камісію па рэдакцыйнай палітыцы.
Судзьдзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок аштрафаваў незалежную журналістку Ларысу Шчыракову на 3 млн 600 тысяч рублёў.
Сёньня ў Менску праходзіць трэці раўнд перамоваў па праекце пагадненьня аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам.
Яе падазраюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта ёй паведаміў сьледчы Ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласьці.
Тры гадзіны доўжыўся ператрус у кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава, якога падазраюць у паклёпе на дырэктара ААТ «Стужка».
За мінулы год толькі ў Цярнопальскай вобласьці Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату страціла шэсьць парафіяў.
Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова не спадзяецца на справядлівае разьбіральніцтва па яе адміністрацыйнай справе. Інтэрвію перад судом.
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову сёньня будуць судзіць за сюжэты пра незадаволеных прадпрымальнікаў.
Амэрыканскі экспэрт Робэрт Легволд перакананы: «Улічваючы расейскі кантэкст, можна сказаць: дзесьці плавае нашмат большая рыба».
У кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава ў гэтыя хвіліны праходзіць ператрус.
Сёньня завяршаецца пяцідзённы візыт у Беларусь міністра замежных спраў КНДР Лі Су Ёна.
«Аб’яднаная грамадзянская партыя — не прыхільніца рэвалюцыі, мы за эвалюцыйны шлях разьвіцьця, але ў грамадзян ёсьць права на пратэст», — заявіў лідэр АГП ў інтэрвію Свабодзе.
З тых часоў на сайце Крамля заднім лікам паведамлялася ў тым ліку і пра сустрэчы, якія прайшлі да выходных. У Крамлі настойваюць, што прэзыдэнт здаровы, паведамляе РБК.
Адзіны сьпіс невыязных даўжнікоў на расейска-беларускай мяжы зьявіцца бліжэйшым часам, разьлічвае кіраўнік расейскай управы федэральнай службы судовых прыставаў па Маскве Аляксандр Сьцебака.
12 сакавіка на запрашэньне беларускіх уладаў пачне візыт у Менск дзяржаўны сакратар папы Францішка Пьетра Паралін.
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
У поўнамаштабнай вайне паміж НАТО і Расеяй на тэрыторыі Ўкраіны, пераможа, хутчэй за ўсё, Захад, піша аналітычная арганізацыя Stratfor.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка адновіць галадоўку, калі да яе не дапусьцяць украінскіх лекараў. У яе разьвіўся востры панкрэатыт.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель ня будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі ў Маскве 9 траўня, але наведае расейскую сталіцу днём пазьней.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША з заклапочанасьцю адзначае парушэньні рэжыму спыненьня агню з боку падтрымоўваных Расеяй сэпаратыстаў.
ЗША пашырылі санкцыйны сьпіс у дачыненьні да грамадзянаў Расеі, у яго дадалі 14 прозьвішчаў і 2 арганізацыі. Сярод тых, хто трапіў у санкцыйны спіс — Мікалай Азараў і Аляксандар Дугін
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў для Свабоды пазыцыю МЗС адносна просьбы Расеі да Беларусі прадстаўляць інтарэсы Расеі ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.
Эўразьвяз разглядае магчымасьць захаваньня эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі да канца гэтага года, спадзеючыся на рэалізацыю дамоўленасьцей па дасягненьні міру на ўсходзе Ўкраіны.
Яшчэ двое падазраваных у забойстве Барыса Нямцова абскардзілі свой арышт.
У сваім лісьце зь Вільні, апублікаваным у часопісе Foreign Affairs, Грэгары Файфэр апісвае атмасфэру ў сёньняшняй Літве, якая адчувае пагрозу з боку Расеі.
Чаму Ўладзімер Пуцін загаварыў пра валютны саюз Расеі зь Беларусьсю і Казахстанам, калі нацыянальныя валюты ўсіх трох дзяржаў значна аслаблі? Меркаваньні экспэртаў з трох краін.
І калі застаўся апошні беларускамоўны, то яму сказалі — «А чаго гэта ты нас дыскрымінуеш? Гаворыш на той мове, якую ўсё роўна ніхто не разумее?»
Ваенны экспэрт Андрэй Паротнікаў ацэньвае выхад Расеі з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.
З 11 сакавіка Расея выходзіць з Дамовы аб звычайных узброеных сілах, якая рэгулявала колькасьць войскаў у Эўропе з 1992 году. Камэнтар вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна.
Сустрэча прэзыдэнтаў Расеі, Казахстану і Беларусі ў Астане, якая плянавалася на 12–13 сакавіка, перанесеная.
Андрэй Закірзянаў з праекту Радыё Свабода «Настоящее время» падрыхтаў сэрыю карыкатураў пра расейска-ўкраінскі крызіс
Пракуратура Магілёўскай вобласьці агучыла новыя зьвесткі па справе былога дырэктара Бабруйскага мясакамбіната Віктара Хадасевіча.
Пад пагрозай ліквідацыі — Магілёўскі праваабарончы цэнтар, адзіная ў Беларусі зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя.
Загрузіць яшчэ