Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародныя дамовы, падпісаныя Расеяй, няшмат вартыя»


Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў

Ваенны экспэрт Андрэй Паротнікаў ацэньвае выхад Расеі з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.

Незалежны аглядальнік Андрэй Паротнікаў ня лічыць, што Беларусь нешта выйграе ад таго, што Расея даручыла ёй ролю пасярэдніка ў кантактах з Захадам адносна Дамовы аб звычайных узброеных сілах, зь якой Расея выйшла 11 сакавіка.

«Сыстэма эўрапейскай бясьпекі ўсё роўна памерла пасьля далучэньня Крыму Расеяй, і яе ў былым выглядзе ўжо не аднавіць», — мяркуе Андрэй Паротнікаў.

«Пасьля таго, што адбылося год таму ў Крыме, немагчыма казаць, што нейкія паперкі, нават калі яны падпісаныя 30 краінамі, у стане забясьпечыць нейкую бясьпеку. Фактычна міжнароднае права памерла. Таму лічыць, што выхад Расеі з Дамовы — гэта такая вялікая катастрофа, я б ня стаў. Ёсьць практыка выкарыстаньня такіх дамоваў, якая дэманструе на прыкладзе Ўкраіны, што тыя міжнародныя пагадненьні, якія падпісаныя Расеяй, яны няшмат чаго вартыя. Магчыма, што цяпер каля межаў краінаў Балтыі будуць разгорнутыя новыя расейскія сілы, а магчыма, і не. Гэта залежыць ад пазыцыі Крамля, і ніякая дамова іх бы не спыніла».

Карэспандэнт: «Якія плюсы можа атрымаць Беларусь ад таго, што будзе прадстаўляць інтарэсы Расеі ў Сумеснай кансультацыйнай групе паводле Дамовы аб звычайных узброеных сілах?»

Нічога мы не атрымаем. Гэтая просьба Расеі да Беларусі проста сьведчыць пра тое, што яна гатовая да заключэньня новага пагадненьня па абмежаваньні звычайных узброеных сілаў у Эўропе.

«Нічога мы не атрымаем. Гэтая просьба Расеі да Беларусі проста сьведчыць пра тое, што яна гатовая да заключэньня новага пагадненьня па абмежаваньні звычайных узброеных сілаў у Эўропе. Вядома, што пагадненьне павінна быць на яе ўмовах, якія дастаткова вядомыя. То бок гэта знак, што Расея ня грукнула дзьвярыма, а пакінула іх незачыненымі. Гэта спроба ціску на Захад, каб зрабіць яго пазыцыю больш прыдатнай для заключэньня новай дамовы, гэта дыпляматычная гульня. Але я сумняваюся, што яна да нечага прывядзе. Хутчэй за ўсё, сыстэма бясьпекі Эўропы памерла, і, адпаведна, памерла Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG