Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не зьяўляўся на публіцы з 6 сакавіка


З тых часоў на сайце Крамля заднім лікам паведамлялася ў тым ліку і пра сустрэчы, якія прайшлі да выходных. У Крамлі настойваюць, што прэзыдэнт здаровы, паведамляе РБК.

Апошні раз прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зьяўляўся перад журналістамі 5 сакавіка — у гэты дзень кіраўнік дзяржавы сустракаўся з прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца. Пасьля гэтага ў Пуціна была толькі адна публічная сустрэча, на якой яго маглі бачыць ня толькі чыноўнікі: згодна з паведамленьнем на сайце Крамля, датаванага 8 сакавіка, з нагоды сьвята прэзыдэнт сустрэўся з жанчынамі, чые дзеці дабіліся выдатных посьпехаў у розных сфэрах, і павіншаваў іх з сьвятам. Але на самой справе гэта мерапрыемства было запісана загадзя асабістым апэратарам кіраўніка Расеі — яшчэ 5 сакавіка, паведаміў РБК адзін з удзельнікаў сустрэчы. Паводле яго слоў, прэзыдэнт зрабіў добрае ўражаньне на жанчын, якія прыйшлі, але выглядаў стомленым.

6 сакавіка і ва ўсе наступныя дні Пуцін праводзіў толькі непублічныя сустрэчы, у якіх удзельнічалі чыноўнікі, а прэса не запрашалася.

Агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Казахстана паведаміла, што сустрэча ў Астане прэзыдэнтаў Расеі, Беларусі і Казахстана, заплянаваная на 12-13 сакавіка, не адбудзецца. «Візыт адменены, падобна, што Пуцін захварэў», — прывяло агенцтва словы сваёй крыніцы.

Раней аб праблемах Пуціна са здароўем казаў і прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 27 лістапад 2012 у інтэрвію Reuters ён заявіў: «Я ведаю, што ў яго праблема. Ён любіць дзюдо. Ён падняў хлопца, зьдзейсьніў кідок і згарнуў пазваночнік». Пяскоў тады не стаў камэнтаваць заявы беларускага лідэра.

Пуцін выказаўся пра сваё здароўе толькі 20 сьнежня 2012 года. У ходзе вялікай прэс-канфэрэнцыі ён заявіў, што размовы пра яго хваробы «выгадна [распаўсюджваць] палітычным апанэнтам, якія спрабуюць паставіць пад сумнеў тое легітымнасьць, то працаздольнасьць улады». «На пытаньне пра здароўе магу адказаць традыцыйна: не дачакаецеся», — падсумаваў Пуцін.

Сустрэча з лідэрамі Беларусі і Казахстана не адмененая, а перанесеная, сьцьвярджае іншы фэдэральны чыноўнік. Паводле яго слоў, яна адбудзецца ў сакавіку, як толькі ўсе тры прэзыдэнты ўзгодняць свае пляны.

Калі цяпер Пуцін зьявіцца на публіцы, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG