Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндыя перадумала далучацца да Эўразьвязу


Ісьляндыя (ілюстрацыйнае фота)
Ісьляндыя (ілюстрацыйнае фота)

Урад Ісьляндыі абвясьціў, што скасоўвае заяўку аб далучэньні да Эўрапейскага зьвязу, пададзеную ў 2009 годзе.

Міністар замежных спраў краіны Гунар Брагі Свэйнсан сказаў, што ўжо паінфармаваў аб гэтым рашэньні Эўракамісію і Латвію, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Пасьля перамогі на выбарах у 2013 годзе двух ісьляндзкіх партый, якія стаяць на пазыцыях эўраскептыцызму, іх прадстаўнікі заяўлялі, што краіна ўжо мае ўсё выгады ад супрацоўніцтва праз дамовы з Эўразьвязам. У прыватнасьці, Ісьляндыя мае з Эўразьвязам дамову аб свабодным гандлі і ўваходзіць у Шэнгенскую бязьвізавую зону.

Ісьляндыя падала заяўку на далучэньне да Эўразьвязу ў 2009 годзе і пазьней пачала перамовы аб далучэньні. Аднак у 2013 годзе ісьляндзкі ўрад прыпыніў дзеяньне заяўку, заявіўшы, што спачатку трэба правесьці рэфэрэндум у гэтым пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG