Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага дэпутата, затрыманага ў Маскве, адпусьцілі. Кажа, што яго білі


Олексій Гончаренко
Олексій Гончаренко

Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка ўжо на тэрыторыі амбасады Ўкраіны ў Маскве. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Генэральны консул і адвакат зараз побач зь ім, аказваюць усю неабходную дапамогу», — адзначыў прэзыдэнт.

У той жа час сам Аляксей Ганчарэнка распавёў у камэнтары інтэрнет-выданьню «Ўкраінская праўда», што ў панядзелак у Маскве будзе суд па адміністрацыйных правапарушэньнях: украінскага парлямэнтара абвінавачваюць у непадпарадкаваньні паліцыі. Сам ён такое абвінавачваньне адхіляе.

Ганчарэнка адзначыў, што пасьля затрыманьня яго зьбілі, а затым у паліцэйскім участку запалохвалі. У адказ на пытаньне, высьвятлялі ў яго штосьці аб падзеях 2 траўня 2014 у Адэсе, ён адзначыў: «Адзін зь іх (тых, хто праводзіў допыт - рэд.) мне казаў, што хочуць высьветліць пытаньне маёй датычнасьці да падзеяў 2 траўня ў Адэсе. Больш ніякіх пытаньняў не было».

Праваахоўныя органы Расеі інфармацыю пра зьбіцьцё Ганчарэнкі не камэнтавалі.

Аляксея Ганчарэнку затрымалі ў Маскве ў нядзелю падчас акцыі памяці расейскага апазыцыянера Барыса Нямцова. У сьледчым камітэце пазьней паведамілі, што дапытваюць Ганчарэнку ў межах справы «аб замаху на забойства і катаваньнях грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі падчас трагічных падзей у Адэсе 2 траўня 2014».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG