Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь якім плякатам вы пайшлі б на Дзень Волі? Новы конкурс


Радыё Свабода распачынае творчы конкурс «Мой плякат на Дзень Волі». Прыдумайце спокліч, намалюйце фарбамі ці алоўкамі або зрабіце ў фаташопе плякат і дашліце нам на паштовую скрынку radiosvaboda@gmail.com. А можна і не дасылаць — сфоткайцеся з вашым плякатам і апублікуйце у сацыяльных сетках з хэштэгам #25sakavika.

Вулічная акцыя, прысьвечаная чарговым угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, пройдзе сёлета 25 сакавіка ад кінатэатра «Кастрычнік» да плошчы Бангалор. Як мяркуюць арганізатары шэсьця, галоўнымі тэмамі акцыі стануць тэмы абароны незалежнасьці, захаваньня міру ў рэгіёне, у тым ліку і ў Беларусі, салідарнасьці з Украінай.

А якія тэмы, на ваш погляд, павінна быць асноўнымі на акцыі?

Што б вы хацелі данесьці беларусам?

Як будзе выглядаць ваш плякат?

Намалюйце, напішыце і дашліце нам. Ваш плякат пабачаць тысячы беларусаў. Вазьміце яго з сабой на акцыю. Добры плякат можа сказаць больш, чым палымяная прамова з трыбуны.

Радыё Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю зь сёлетняга шэсьця. Акрамя гэтага, за шэсьцем будуць сачыць нашыя фотакарэспандэнты. Магчыма, ваш плякат стане галоўнай цікавосткай акцыі.

Мы прымаем вашыя плякаты, фатаздымкі з плякатамі, дызайны зь лёзунгамі і заклікамі да 25 сакавіка ўключна. Таксама публікуйце пад хэштэгам #25sakavika фоткі, як вы малюеце плякаты, пакажыце прыклад, каб іншыя падхапілі.

Вашыя працы зьмяшчайце ў адмысловым альбоме на старонцы Радыё Свабода «Вконтакте»: https://vk.com/album-36069860_212737315

дасылайце на скрынку radiosvaboda@gmail.com,

публікуйце ў сацыяльных сетках з хэштэгам #25sakavika.

Аўтары трох найлепшых плякатаў атрымаюць ад Радыё Свабода «вышымайкі», а галоўны пераможца — плэер iPod Shuffle.

25 сакавіка 1918 года ў Менску, акупаваным нямецкімі войскамі, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. З таго часу 25 сакавіка сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці Беларусі, які пасьля пачалі называць Днём Волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG