Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзяржава рэпрэсій і страху»


Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая тычыцца забойства Барыса Нямцова і сытуацыі ў Расеі.

Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю, якая рэзка асуджае забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. У дакумэнце таксама выказваецца глыбокая занепакоенасьць перасьледам апазыцыі і сытуацыяй з правамі чалавека ў Расеі.

Гібель Барыса Нямцова ў цэнтры Масквы ў ноч на 28 лютага названая ў рэзалюцыі «самым гучным палітычным забойствам у найноўшай гісторыі Расеі». На думку дэпутатаў, наступ Крамля на свабоду слова і размах прапаганды ператварае Расею ў «дзяржаву рэпрэсій, агрэсіўнай рыторыкі і страху». Сярбы Эўрапарлямэнту лічаць неабходным максымальна дбайнае і сумленнае расьсьледаваньне справы аб забойстве Нямцова — хоць, мяркуючы па камэнтарах многіх дэпутатаў, ня вельмі ў гэта вераць.

Пра важнасьць такога расьсьледаваньня казала і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы Федэрыка Магерыні, якая выступіла ў сераду ўвечары ў Эўрапарлямэнце. У Магерыни склалася рэпутацыя палітыка, схільнага да дыялёгу з Крамлём, але на гэты раз яна казала вельмі жорстка:

— Расейскія ўлады ня толькі абавязаны правесьці поўнае і празрыстае расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова — ім таксама варта пакласьці канец нагнятаньню ў краіне атмасфэры падазронасьці, нянавісьці і нецярпімасьці да іншадумства. Абарона асноватворных свабодаў, уключаючы свабоду слова і самавыяўленьня — я хацела б пра гэта нагадаць, — зьяўляецца абавязацельствам кожнай краіны — члена Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Федэрыка Магерыни таксама нагадала, што Барыс Нямцоў — далёка ня першы ў сьпісе апазыцыйных палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў, забітых у Расеі за гады праўленьня Ўладзімера Пуціна. Імёны Натальлі Эстэміравай, Ганны Паліткоўскай, Станіслава Маркелава, Сяргея Магніцкага і іншых ахвяраў злачынстваў на палітычнай глебе не раз гучалі падчас цяперашніх дэбатаў у Эўрапарлямэнце. Іх ход і вынікі для Радыё Свабода пракамэнтавала дэпутат ад Латвіі, экс-міністар замежных спраў гэтай краіны Сандра Калніетэ.

—​ Наколькі вы задаволеныя ходам абмеркаваньня і праектам рэзалюцыі, ухваленым Эўрапарлямэнтам?

— Забойства Барыса Нямцова — гэта важная, паваротная падзея. Яго можна лічыць пасланьнем пуцінскага рэжыму ўсяму сьвету. Гэта пасланьне гучыць так: мы зробім усё для захаваньня нашай улады і нашай дыктатуры. Я задаволеная тэкстам рэзалюцыі, бо ў ім асуджаецца забойства, утрымліваецца патрабаваньне да расейскіх уладаў: правесьці дакладнае і непрадузятае расьсьледаваньне гэтага злачынства. Акрамя таго, там ёсьць патрабаваньне вызваліць палітвязьняў, а таксама ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку і супрацоўніка эстонскай паліцыі бясьпекі Эстоніі Кохвэра. Як вядома, абодва яны былі выкрадзены расейскімі спэцслужбамі: Саўчанка — на ўкраінскай, Кохвэр — на эстонскай тэрыторыі. У рэзалюцыі, акрамя таго, зьмяшчаецца заклік забясьпечыць свабоду прэсы ў Расеі, палепшыць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне. Сёньняшні дакумэнт вызначыць кірунак адносін эўрапейскіх структур з Расеяй на бліжэйшыя месяцы.

—​ То бок, вы лічыце прыняцьце рэзалюцыі ня сымбалічным актам, а рэальным палітычным крокам, здольным аказаць ўплыў на адносіны паміж ЭЗ і Расеяй?

— Палітычныя дакумэнты такога роду, якія ўхваляе Эўрапарлямэнт, вядома, не маюць сілу закону — гэта дэклярацыі. Аднак яны абсалютна выразна абазначаюць нашу палітычную пазыцыю. Гэтыя дакумэнты важныя для ўрадаў краінаў ЭЗ, для Эўрапейскай Рады і Эўракамісіі ў якасьці свайго роду агульных установак, якія вызначаюць напрамкі эўрапейскай палітыкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG