Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР запусьціла сем ракет тыпу «зямля-паветра»


КНДР ажыцьцявіла запуск ракет у момант, калі ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць сумесныя вайсковыя манэўры.

Паўночная Карэя правяла выпрабаваньне сямі ракет малой далёкасьці.

Па дадзеных прадстаўніка камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл Паўднёвай Карэі, запуск ракет тыпу «зямля-паветра» ў моры быў выраблены ўчора ўвечары з паўночнага ўзьбярэжжа КНДР. Паведамляецца, што за запускам назіраў паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын.

З пачатку сакавіка ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць сумесныя вайсковыя манэўры, якія будуць доўжыцца да 24 красавіка. Паўночнакарэйскія ўлады раскрытыкавалі гэтыя вучэньні, назваўшы іх рэпэтыцыяй ўварваньня ўва КНДР.

Сеул і Вашынгтон заяўляюць, што манэўры носяць абарончы характар. У першы дзень амэрыкана-паўднёвакарэйскіх вучэньняў КНДР запусьціла ў моры дзьве ракеты малой далёкасьці і папярэдзіла, што адкажа «бязьлітаснымі» ўдарамі ў выпадку нападу на краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG