У сьпісе магчымых санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва ўпершыню згадваецца спорт. Выказваецца меркаваньне: спартовыя мерапрыемствы, такія як чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014, ня могуць праводзіцца ў Беларусі, пакуль у гэтай краіне будуць заставацца палітвязьні. Як да такой пэрспэктывы паставіліся ў самой Беларусі?
Старшыню бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева выклікаюць да начальніка гарадзкой міліцыі. Актывіст адмаўляецца ісьці й не выключае, што заўтра яго даставяць у міліцыю сілай.
У Маскве беларускі прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з кіраўніцтвам Фэдэральнага касьмічнага агенцтва Расеі, якое рыхтуе «Белку-2» да запуску ў космас.
Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, паведаміла «Свабодзе», што сёньня адміністрацыя Партызанскага раёну Менску выдала ёй дакумэнт, паводле якога яна прызнаная апякункай унука Даніка.
У прысутнасьці прэсы Міхаіл Мясьніковіч і расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін гаварылі пераважна пра посьпехі, а найбольш важнае пытаньне энэргарэсурсаў вырашалася за зачыненымі дзьвярыма.
На пасаду начальніка ідэалягічнай управы Віцебскага аблвыканкаму прызначаны Аляксандар Кліцуноў, які раней працаваў прэс-сакратаром у той самай установе.
Хроніка рэпрэсіяў. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах.
Удзельнікі акцыі салідарнасьці зь вязьнямі турмы КДБ распавялі, як іх затрымлівалі і як судзілі.
Дэлегацыя эўрадэпутатаў мае намер наведаць Беларусь у мэтах падтрымкі апазыцыі. Такое рашэньне 20 студзеня прыняла Канфэдэрацыя кіраўнікоў палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін мае намер абмеркаваць сам-насам са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясьніковічам вызваленьне затрыманых у Менску расейскіх грамадзянаў.
61-гадоваму загадчыку лябараторыі ядзернага інстытуту «Сосны» Івану Кулікову выставілі абвінавачаньне, пасьля чаго экс-прэтэндэнта арыштавалі.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў, што «самі эўрапейскія палітыканы былі арганізатарамі пасьлявыбарных падзеяў, таму варта спытацца — а судзьдзі хто?»
Моладзевыя актывісты, якія ў рэгіёнах бралі ўдзел ў выбарчай кампаніі на баку апазыцыйных кандыдатаў, атрымліваюць выклікі на допыты ў КДБ і міліцыю.
Эўрапейскі парлямэнт сёньня заклікаў правесьці ў Беларусі новыя прэзыдэнцкія выбары. Аналітыкі ацанілі гэты дакумэнт як самую жорсткую з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі.
Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў будзе заўтра прысутнічаць на інаўгурацыі Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Эўрапарлямэнце Рышард Юзьвяк распавёў, што “рэзалюцыя была надзвычай аднадушна падтрыманая ўсімі пяцьцю асноўнымі партыямі і з наздвычай моцнымі і рэзкімі выразамі, што даволі незвычайна”.
“Беларускі народ заслужана мае эўрапейскую мінуўшчыну, і мы заўсёды будзем падтрымліваць яго” –заявіў Ежы Бузэк .
Перад галасаваньнем па рэзалюцыі эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч прапанаваў уключыць у рэзалюцыю імёны палітвязьняў, якія знаходзяцца цяпер у турме.
"Такое здаралася раней у Чылі і Аргентыне, але ніколі не чакаў, што такое можа быць у Эўропе", - сказаў генэральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу Луіс Аяла, які завяршыў свой візыт у Менск. Ён заклікаў неадкладна вызваліць зьняволеных.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан ня будзе прысутнічаць на інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнка 21 студзеня.
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры ў чацьвер была аднагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць жорсткія захады ў адказ на магчымае ўвядзеньне Эўразьвязам санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі.
Амбасадары краін ЭЗ у Беларусі ня возьмуць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Эўрапарлямэнт 20 студзеня выступіў за санкцыі адносна беларускіх уладаў і заклікаў да новых прэзыдэнцкіх выбараў. Рэакцыя на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту ў Менску: уладаў, апазыцыі, экспэртаў.
Кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясьніковіч запрасіў расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна правесьці ў лютым-сакавіку ў Менску паседжаньне так званага саюзнага саўміна.
Вэтэран беларускай палітыкі Міхаіл Мясьніковіч ажыцьцявіў свой першы афіцыйны замежны візыт на новай пасадзе прэм'ер-міністра.
Ільлю Васілевічу, аднаму з падазраваных у крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 19 студзеня выставілі абвінавачаньне.
Пра гэта ён сам паведаміў БелаПАН пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу 20 студзеня.
Актывістаў Мікіту Валадзько і Кірыла Кудрова пакаралі штрафамі ў 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуды вынесла судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.
Наваполацкі гарадзкі суд аштрафаваў мясцовых актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава за акцыю салідарнасьці 19 студзеня.
Беларусь ня будзе сьпяшацца з візавымі санкцыямі супраць Польшчы. Пра гэта сёньня заявіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Гэнэральны сакратар Сацынтэрну Луіс Аяла заклікаў беларускага кіраўніка вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 сьнежня.
Шэсьць амэрыканскіх сэнатараў даслалі ліст вярхоўнай прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Эўразьвязу Кэтрын Эштан у справе Беларусі.
Як паведаміла БелаПАН крыніца ў дыпляматычных колах, 21 студзеня іх ня будзе на тэрыторыі Беларусі.
Афіцыйны Менск увядзе свае візавыя санкцыі супраць польскіх уладаў у адказ на аналягічныя дзеяньні Варшавы, -- заявілі ў МЗС Беларусі.
Міністры замежных спраў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс і Даніі Ленэ Эспэрсэн заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх затрыманых з палітычных матываў.
Госьць ранішняга эфіру – былы старшыня БНФ Вінцук Вячорка, які ў сераду сачыў за абмеркаваньнем беларускага пытаньня ў Эўрапарлямэнце.
Сёньня ў Маскве адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністраў Расеі і Беларусі Уладзімера Пуціна і Міхаіла Мясьніковіча. Для новага беларускага прэм'ера візыт у Расею стане яго першай замежнай паездкай у цяперашняй якасьці.
20 студзеня Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю па Беларусі. Увечары 19 студзеня на сэсіі Эўрапарлямэнта ў Страсбуры прайшлі дэбаты па сытуацыі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
19 студзеня ў Празе прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі і пацярпелымі пасьля выбараў. Арганізавала пратэст моладзевая фракцыя Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Чэхіі.
На сайце зарэгістраванага ў Вільні Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваныя вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сьнежні 2010 году.
У швэдзкай сталіцы адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі.
У Наваполацкі гарадзкі аддзел міліцыі былі забраныя Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў. Яны выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі «Свабоду зьняволеным!» і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ.
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры адбыліся дэбаты аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Спадарыня Сагідуліна ў час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Уладзімера Някляева і каардынавала працу выбарчага штабу ў Віцебскай вобласьці.
Хадайніцтва накіравана 19 студзеня ў ГУУС Менгарвыканкаму, якое завяло крымінальную справу аб масавых беспарадках, а таксама ў пракуратуру Менску, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Акцыі салідарнасьці прайшлі ў сераду ў Менску ля будынку КДБ і на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёлу.
Дэмакратычных актывістаў у рэгіёнах працягваюць выклікаць на допыты ў міліцыю і КДБ у крымінальнай справе пра акцыю пратэсту 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Арыштантка турмы КДБ Натальля Радзіна хварэе на бранхіт. Сваякі затрыманых кажуць пра нізкую тэмпэратуру ў камэрах.
У Гомелі прадстаўнікі руху «За свабоду» наведваюць Петрапаўлаўскі сабор, каб паставіць сьвечкі й памаліцца за рэпрэсаваных кандыдатаў у прэзыдэнты, актывістаў кампаніі й незалежных журналістаў.
Загрузіць яшчэ