Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч хоча "абнавіць" беларуска-расейскае супрацоўніцтва


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч
Вэтэран беларускай палітыкі Міхаіл Мясьніковіч ажыцьцявіў свой першы афіцыйны замежны візыт на новай пасадзе прэм'ер-міністра.

Экспэрты не выключаюць, што Мясьніковічу давядзецца выслухаць нямала прэтэнзіяў на адрас беларускага кіраўніцтва.

Анансавана, што ў часе сустрэчы кіраўнікоў урадаў перадусім будуць разгледжаныя пытаньні энэргетыкі: умовы пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, кошт газу для Беларусі ў 2011 годзе, будаўніцтва першай беларускай АЭС з прыцягненьнем расейскага капіталу.

На пачатку сустрэчы з расейскім прэм'ерам Пуціным Мясьніковіч запэўніў: нягледзячы ні на што, Расея застаецца стратэгічным партнэрам для Беларусі.

Ён нагадаў, што Беларусь цалкам ратыфікавала ўсе дакумэнты па Адзінай эканамічнай прасторы, і выказаў спадзяваньне, што Расея і Казахстан бліжэйшым часам таксама завершаць адпаведныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Пры гэтым Мясьніковіч падкрэсьліў, што самае галоўнае — стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадараньня.

Пры гэтым ён заявіў, што ранейшыя формы супрацоўніцтва састарэлі і трэба выходзіць на стварэньне буйных сумесных кампаній і навукова-тэхнічных карпарацый.

Падрабязнасьці — пазьней у эфіры і на сайце Свабоды
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG