Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які прымае пасаду дзейнага старшыні АБСЭ, заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата офіса АБСЭ ў Менску.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 31 сьнежня падпісаў дырэктыву № 4 "Аб разьвіцьці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляваньні дзелавой актыўнасьці ў Рэспубліцы Беларусь".
Кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах павіншаваў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.
Як паведаміў першы намесьнік міністра замежных спраў Украіны Руслан Дземчанка, "намаганьнямі МЗС другі грамадзянін Украіны, які быў затрыманы падчас акцый пратэсту 19 сьнежня, вызвалены 31 сьнежня каля трох гадзін дня".
Зь менскага ізалятара на вуліцы Акрэсціна вызвалілі чарговую партыю ўдзельнікаў акцыі 19 сьнежня супраць фальсыфікацыі выбараў. Яны адбылі 12-суткавы адміністрацыйны арышт.
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы рашэньне афіцыйнага Менску аб закрыцьці офіса АБСЭ палітоляг Алесь Лагвінец адзначыў, што мандат Офісу трэба пашыраць, а не скасоўваць яго.
Расейскі дыплямат сустракаецца 31 сьнежня з затрыманымі ў Беларусі двума расейскімі грамадзянамі.
Намесьнік кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску Жандос Асанаў заявіў, што 31 сьнежня завярашаецца мандат офіса.
31 сьнежня ў Гомелі ў другой палове дня вызвалены з-за кратаў Валер Сьляпухін, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Ён правёў за кратамі 12 сутак.
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч камэнтуе гэтае рашэньне афіцыйнага Менску.
Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. Камэнтуючы гэтае рашэньне афіцыйнага Менску сустаршыня кампаніі "За свабодныя выбары" Сяргей Калякін назваў яго непрадуманым і непрадуктыўным.
Беларускія ўлады вырашылі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску. 31 сьнежня сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандар Сычоў паінфармаваў аб гэтым сяброў Сталай рады АБСЭ.
Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў разьлічвае, што ў надыходзячым годзе расейска-беларускае супрацоўніцтва будзе "дынамічна разьвівацца на карысьць грамадзянаў нашых краін, у інтарэсах умацаваньня дэмакратычных асноў дзяржаўнасьці".
Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка будзе гандлявацца зьняволенымі цяпер экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты.
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс паведаміў, што Літва абяцае праявіць ініцыятыву, каб грамадзяне Беларусі атрымлівалі нацыянальныя візы Літвы бясплатна, альбо за сымбалічную цану.
Тлумачэньне консульскага аддзелу МЗС Польшчы наконт рашэньня міністра Радаслава Сікорскага адмяніць аплату для беларусаў за атрыманьне нацыянальнай візы (wiza krajowa) з 1 студзеня 2011.
Як паведаміла праваабаронца Алена Валынец, з ізалятару на Акрэсьціна з 8 гадзінаў раніцы выпускаюць асуджаных удзельнікаў акцыі 19 сьнежня.
Грамадзкага актывіста Паўла Юхневіча павезьлі ў турму на Акрэсьціна да суду, які можа адбыцца ў панядзелак.
Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.
30 сьнежня было выстаўлена абвінавачваньне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Андрэю Дзьмітрыеву — адразу па дзьвюх частках арт. 293 КК РБ.
Уранку з Гомельскага ізалятара на волю выйшаў грамадзкі актывіст Юрась Захаранка, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Анджэй Галіцкі і Рупрэхт Поленц, кіраўнікі камісіяў замежных справаў у польскім Сэйме і нямецкім Бундэстагу адпаведна, хочуць, каб Рада Эўразьвязу сабралася на адмысловае паседжаньне, прысьвечанае Беларусі.
Супрацоўнікі КБД прыйшлі да фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» ў 8 раніцы і прадэманстравалі, што вельмі уважліва чытаюць запісы Юліі ў Фэйсбуку.
«Я хачу, каб нашы людзі і вы разумелі, што ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем, ніякіх. Калі нам будуць ставіць нейкія умовы, непрымальныя, і прытым зыходзячы з двайных стандартаў, мы таксама гэтыя умовы не прымаем».
Супрацоўнікі КДБ ўвечары 30 сьнежня правялі ператрус у кватэры, якую здымае супрацоўніца польскага тэлеканалу «Белсат» Кацярына Ткачэнка.
Старшыня грамадзкай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў спадзяецца, што ў першай палове студзеня сытуацыя ў краіне і за яе межамі будзе разгледжана на пасяджэньні грамадзка-кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта.
Генпракуратура Беларусі адказала беларускім літаратарам на запыт адносна Ўладзімера Някляева, накіраваны 27 сьнежня.
30 сьнежня ў Стакгольме адбылася акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі беларускіх выбараў і ў падтрымку палітычных вязьняў Беларусі.
Яму прынесьлі позву, згодна зь якой ён мусіць зьявіцца ў КДБ 2 студзеня а 9 гадзіне для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.
Рэдактарцы сайту charter97.org Натальлі Радзінай выстаўлена абвінавачаньне адразу па двух частках крымінальнага артыкула 293 «масавыя беспарадкі».
Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс сказаў, што пасьля беспарадкаў у Менску рух Беларусі на шляху да дэмакратыі спыніўся, але гэта часова.
Дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюізэ Бэк, якая днямі наведала Менск, зрабіла сёньня ў Бэрліне заяву ў зьвязку з апошнімі падзеямі ў Беларусі.
Ад 1 студзеня 2011 году Польшча скасоўвае для грамадзянаў Беларусі плату за нацыянальныя візы. Як ставяцца да гэтага рашэньня ў Менску? Ці магчымы падобны крок з боку іншых суседніх зь Беларусьсю краін Эўразьвяза?
Былыя ўладальнікі расейскай кампаніі ЮКОС правядуць у агульнай складанасьці ў зьняволеньні па 14 гадоў. Прысуд можа быць абскарджаны ў касацыйным парадку на працягу 10 дзён.
Віцебскі журналіст атрымаў афіцыйнае папярэджаньне з абласной пракуратуры пра недапушчальнасьць супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках.
Вызваленыя з ізалятараў пішуць скаргі на дзеяньні міліцыі пры затрыманьні і ў дарозе да ізалятараў. Тым часам, пакуль удзельнікі пратэстных акцый выходзяць з-за кратаў, туды саджаюць тых, хто выказваў зь імі салідарнасьць.
Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч прыняў на сябе кіраўніцтва партыяй.
З турмаў Менску і Жодзіне вызваленыя некалькі дзясяткаў дэмакратычных актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Што яны кажуць пра той час, які правялі за кратамі? Як успрымаюць падзеі, удзельнікамі і ахвярамі якіх сталі?
Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч.
Такое пытаньне, разам з шэрагам іншых, задало інтэрнэт-выданьне “Заўтра тваёй краіны” кіраўніку праграмы «Расея – Эўразьвяз» Фінскага інстытуту міжнародных зносінаў Аркадзю Мошасу.
Двое грамадзян Расіі затрыманыя паводле падазрэньні ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня.
Абвінавачаньне па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня прад'яўленае 22 фігурантам.
Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар арганізацыі Freedom House, былы намесьнік дзяржсакратара па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы мяркуе, што Захад павінен заняць жорсткую пазыцыю адносна афіцыйнага Менску.
Міністэрства інфармацыі Беларусі мае сур'ёзныя прэтэнзіі да дзейнасьці шэрагу недзяржаўных СМІ па асьвятленьні кампаніі выбараў прэзыдэнта краіны, заявіў агенцтву Інтэрфакс міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.
Лукашэнка заявіў, што патрабаваньні Захаду аб вызваленьні затрыманых за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 сьнежня ў Менску, у тым ліку экс-кандыдатаў, непрымальныя.
У Менску пачаў працу Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Артыкул пад такой назвай апублікаваў у Washington Post прэзыдэнт амэрыканскага Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі Карл Гершман. Ён піша пра тое, як аўтарытарныя рэжымы прымяркоўваюць свае рэпрэсіўныя крокі да калядных сьвятаў.
Моладзевыя актывісты Вячорка, Койпіш і Крэчка засуджаныя за ўдзел у акцыі ля сьцен турмы на Акрэсціна ў Менску 21 сьнежня.
Лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку прад'яўленае абвінавачваньне па артыкуле "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Загрузіць яшчэ