Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск павольна рыхтуе адказ Варшаве


Belarus -- MFA building
Belarus -- MFA building
Беларусь ня будзе сьпяшацца з візавымі санкцыямі супраць Польшчы. Пра гэта сёньня заявіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

"Мы сьпяшацца ня будзем, а захады, якія зробім, будуць цалкам адпавядаць па фармаце і аб'ёме захадам польскага боку".

Афіцыйны прадстаўнік МЗС таксама сказаў, што ўлады Беларусі "зь вялікім жалем успрынялі тое, што польскі бок выбраў канфрантацыйны шлях". МЗС Польшчы пацьвердзіў інфармацыю аб увядзеньні забароны на ўезд для соцень прадстаўнікоў афіцыйных уладаў Беларусі на чале з Лукашэнкам. Аналягічныя санкцыі, як чакаецца, у канцы студзеня ўхваліць і Рада Эўразьвязу.

Савіных таксама сказаў, што не можа пацьвердзіць інфармацыю аб тым, што эўрапейскія амбасадары праігнаруюць інаўгурацыю Лукашэнкі 21 студзеня, і адмовіўся камэнтаваць дэбаты па Беларусі, якія ўчора прайшлі ў Эўрапарлямэнце.

21 студзеня эўрапейскія дыпляматы, акрэдытаваныя ў Менску, зьедуць з тэрыторыі Беларусі ў Літву. 20-22 студзеня ў сталіцы Літвы пройдзе канфэрэнцыя з удзелам прадстаўнікоў вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый, на якой будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG