У другой палове дня ў Гомельскае ўпраўленьне КДБ быў выкліканы кіраўнік абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка.
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл заклікаюць Эўрапейскі Зьвяз "весьці жорсткую размову з урадам Беларусі". Пра гэта заявіў 11 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін.
Шэраг дэмакратычных палітыкаў, а таксама сваякі арыштаваных за акцыю ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, прынялі зварот да дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту пра сытуацыю ў Беларусі.
У Гомелі супрацоўнікі мясцовай управы КДБ вядуць ператрус у доме сябра БАЖ, старшыні моладзевай культурніцка-краязнаўчай арганізацыі «Талака» Ларысы Шчыраковай. Ператрус прайшоў і ў кватэры рэгіянальнага каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Юрыя Клімовіча.
Заўтра камітэт па міжнародных справах Эўрапейскага парлямэнту правядзе слуханьні па сытуацыі ў Беларусі. З Брусэлю перадае наш карэспандэнт Рыкард Ёзьвяк.
Пра гэта паведаміла Мая Кацыянчыч, прэс-сакратарка спадарыні Эштан. Паводле яе слоў, сустрэча палітыкаў заплянаваная ў Брусэлі 12 студзеня.
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Беларусі можа адбыцца 21 студзеня.
Днямі мы папрасілі былога кандыдата ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва выкласьці ягоную пазыцыю аб падзеях пасьля 19 сьнежня. Пад тэкстам гэтага інтэрвію завязалася дыскусія чытачоў. На многія пытаньні адказаў сам былы кандыдат у прэзыдэнты.
Некалькі дзён запар доўжацца ператрусы ў рэгіянальных грамадзкіх арганізацыях, СМІ і ў кватэрах актывістаў апазыцыі.
Менскі гарадзкі суд адмовіўся зьмяніць меру стрыманьня абвінавачанаму ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» экс-кандыдату ў прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву. Адвакат палітыка Ўладзімер Букштынаў удакладніў, што суд пакінуў Някляева пад арыштам, рашэньне абскарджаньню не падлягае.
Актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі новых беларускіх палітвязьняў, сустрэліся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Марцінам Відавічам.
Да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, зьняволеных 19–20 сьнежня ў СІЗА КДБ, а таксама да шэрагу іх паплечнікаў зноў не дапускаюць адвакатаў.
Працягваюцца звальненьні людзей, якія выявілі актыўнасьць падчас выбараў альбо былі затрыманыя ў выніку падзей 19 сьнежня і наступных дзён.
12 студзеня ў Эўрапарлямэнце пройдзе адмысловае паседжаньне па сытуацыі ў Беларусі. Выступяць камісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле, кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ на выбарах 2010 году Герт Арэнс і намесьнік міністра замежных спраў Літвы, якая старшынюе ў АБСЭ, Эвальдас Ігнатавічус.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў знаходзіцца з працоўным візытам у Брусэлі. Ніякіх падрабязнасьцяў пра сустрэчы міністра ягонае ведамства не падае.
Пераклад прэс-рэлізу, які амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла на ангельскай мове пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў Плошчы.
Артыкул Ёрга Форбрыга, аднаго з кіраўнікоў праграмы па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Фонду Маршала "Нямеччына-ЗША" ў Бэрліне, апублікаваны ў сёньняшнім выданьні International Herald Tribune.
Утрыманыя пад вартай абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі".
Міжнародныя і расейскія экалягічныя арганізацыі накіравалі два звароты супраць масавых рэпрэсій у Беларусі, што разгарнуліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у краіне. Адзін зь іх адрасаваны прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, другі — краінам-удзельніцам АБСЭ
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў зварот экс-кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва перагледзець рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.
Генэральны сакратар Пан Гі Мун заклікаў да вызваленьня журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і іх прыхільнікаў, якія працягваюць утрымлівацца пад вартай у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Актывіст “Маладой Беларусі” Алесь Галавань распавёў, што каля 22.15 выйшаў зь Першамайскага РАУС, дзе адбывалася гутарка з супрацоўнікамі КДБ.
Пасьля 12-сутачнага адміністрацыйнага арышту 10 студзеня на волю выйшлі актывісты дэмакратычных сіл Франак Вячорка і Андрэй Крэчка.
Сёньня ў Беларусі працягваліся ператрусы ў дамах дэмакратычных актывістаў. У жывым эфіры Радыё Свабода сытуацыю ў краіне камэнтуе экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.
Жонцы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілане 10 студзеня гэтак і не паведамілі, дзе знаходзіцца яе муж.
Надзвычайная рада аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» прыняла заяву адносна падзеяў 19 сьнежня 2010 году
Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менску ідэнтыфікавала больш за 120 «актыўных удзельнікаў беспарадкаў» 19–20 сьнежня ў беларускай сталіцы.
Абвінавачаных у «арганізацыі масавых беспарадкаў» 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску грамадзянаў Расеі Арцёма Брэўса і Івана Гапонава 11 студзеня маюць наведаць супрацоўнікі расейскага консульства.
У панядзелак у розных рэгіёнах Беларусі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ працягвалі ператрусы й допыты грамадзкіх актывістаў і супрацоўнікаў незалежных медыяў. Фармальнай падставай лічыцца крымінальная справа аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
У Стакгольме ля будынку беларускай амбасады прайшоў пікет супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі.
Кіраўніка бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева дапыталі ў КДБ як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня.
З ізалятара на Акрэсьціна яшчэ ня выйшлі ўсе арыштаваныя за падзеі 19 сьнежня. Пры гэтым міліцыя працягвае адшукваць новых удзельнікаў мітынгу на плошчы Незалежнасьці, якіх асуджаюць на суткі.
Улады пакуль не далі дазволу адвакатам на чарговыя сустрэчы са зьняволенымі кандыдатамі ў прэзыдэнты. Пра стан здароўя Міколы Статкевіча, які аб'явіў аб пачатку галадоўкі ў СІЗА КДБ, адвакатам таксама нічога не вядома.
Увечары 9 студзеня Першы беларускі канал паказаў шырока разрэклямаваны прапагандысцкі фільм "Плошча. Жалезам па шкле". Невядомыя стваральнікі стужкі ставілі на мэце выкрыць "злачынныя намеры" апазыцыі, якая вывела 19-га сьнежня людзей на плошчу Незалежнасьці.
У Партыі БНФ забіраюць менскі офіс, што на праспэкце Машэрава. Кіраўніцтва жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Савецкага раёну Менску патрабуе да 1 красавіка 2011 году вызваліць арандаванае памяшканьне.
На 73 годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы памёр Іржы Дынстбір – былы чэскі дысыдэнт, міністар замежных справаў Чэхаславаччыны пасьля краху камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце зьвярнулася зь лістом да прэзыдэнта Рады кіраўнікоў Эўразьвязу Германа ван Ромпэя і старшыні Эўракамісіі Жузэ Мануэла Барозу з заклікам пашукаць сродкі для як найхутчэйшага аблягчэньня руху ў Шэнгенскай прасторы і спрашчэньня працэдуры атрыманьня візаў для грамадзянаў Беларусі.
Месцазнаходжаньне былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча пакуль невядомае. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 10 студзеня знаходзіцца зь візытам у Брусэлі.
Чэскае пасольства ў Менску мае намер не спаганяць плату за візы для некаторых катэгорый беларускіх грамадзянаў. Гэта робіцца у рэчышчы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці і намаганьняў па дэмакратызацыі Беларусі.
Некалькі дэпутатаў галяндзкага парлямэнту ад хрысьціянска-дэмакратычнай партыі выступілі з заявамі наконт немэтазгоднасьці візыту кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусэль пакуль Эўразьвяз не абмяркуе пытаньне аб увядзеньне санкцыяў адносна афіцыйнага Менску за несправядлівыя выбары і рэпрэсіі супраць апазыцыі.
Да берасьцейскіх сябраў ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў прыйшлі супрацоўнікі КДБ зь ператрусамі. Дадаўся павучальны аўдыёзапіс ператрусу і копія санкцыі на ператрус. <b>Паліна</b>: "А я б папрасіла, каб Луку арыштавалі за тое, што ён фальшуе выбары дзесяць гадоў запар…" <b>Сьледчы</b>: "Не ведаю, гэта не да мяне…"
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Пэтрас Эфтымію заклікаў беларускія ўлады перагледзець рашэньне аб закрыцьці Офіса АБСЭ ў Менску.
2010 год быў адным з самых інфармацыйна багатых за ўсю гісторыю нашага сайту, у гэтым годзе да нас далучылася рэкордная колькасьць новых чытачоў. Прадстаўляючы вынікі году, прапануем вам агляд матэрыялаў, якія прыцягнулі найбольшую ўвагу наведнікаў сайту.
Былыя прэзыдэнты, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філосафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнкі, правабаронцы з Амэрыкі і Эўропы чытаюць імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010.
Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня ў якасьці абвінавачаных праходзяць 25 чалавек, лік падазраваных павялічыўся да 13.
У кватэру берасьцейскага апазыцыйнага актывіста Андрэя Шарэнды спрабуюць патрапіць двое невядомых, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Праваабарончыя і пісьменьніцкія арганізацыі Швэцыі аб'ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі. Сёньня яны зьбіраюцца правесьці мітынг пратэсту ля будынку амбасады Беларусі ў Стакгольме.
Падчас навагодніх сьвятаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага раёну Менска. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і ГА "БНФ Адраджэньне" павінны вызваліць памяшканьне па заканчэньні тэрміну арэнды.
Загрузіць яшчэ