Прыкладна 8 чалавек затрымалі падчас акцыі маўчаньня на знак салідарнасьці з палітзьняволенымі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы а 20-й гадзіне.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан наведаў Горадню. Госьць адкрыў фотавыставу «Амэрыка вачыма беларусаў». Яго прыезд выклікаў вялікую цікавасьць з боку журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, на пытаньні якіх ён адказаў.
У Гомелі пасьля 8 сутак арышту на волю выйшаў гарадзкі каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», удзельнік перадвыбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў Кастусь Жукоўскі.
У дзень інаўгурацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Вільні ля будынка амбасады Беларусі прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой скандавалі "Сыходзь", "Нам не патрэбны такі прэзыдэнт".
На зімовай сэсіі, якая адкрываецца ў панядзелак у Страсбуры, плянуецца абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі і шэраг іншых важных пытаньняў, па якіх чакаецца вельмі няпростая дыскусія.
Расейская кампанія «Траснафта» пачала 21 студзеня пастаўкі нафты, якая дагэтуль прызначалася для Беларусі, альтэрнатыўным пакупнікам праз марскія порты.
У Менску ў Палацы рэспублікі прайшла чацьвёртая па ліку інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта Беларусі. Сваімі ўражаньнямі ад цырымоніі мы папрасілі падзяліцца былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба, які праводзіў першую інаўгурацыю Лукашэнкі ў 1994 годзе.
У ЗША заяўляюць аб падтрымцы рэзалюцыі Эўрапарлямэнту аб увядзеньні санкцыяў супраць кіраўнікоў Беларусі і гатовыя са свайго боку распачаць дадатковыя захады ў гэтым напрамку. Як у Менску камэнтуюць супольны падыход Злучаных Штатаў і Эўропы?
Тым часам як Эўрапарлямэнт рэкамэндаваў замарозіць для Беларусі правядзеньне ўсясьветнага першынства па хакеі, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік правёў нараду наконт падрыхтоўкі да прыёму 16 наймацнейшых камандаў сьвету.
Студэнты вышэйшых навучальных устаноў, якія бралі ўдзел у выбарчай кампаніі на баку дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты, зазнаюць цяпер перасьлед.
"Намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША будзе знаходзіцца зь візытам у Беларусі 22—25 студзеня", — паведамілі Інтэрфаксу ў амбасадзе ЗША ў Менску.
Шэсьць амэрыканскіх сэнатараў у лісьце кіраўніцы замежнай палітыкі ЭЗ Кэтрын Эштан заклікаюць да санкцыяў супраць афіцыйнага Менску. Адзін з падпісантаў ліста – сэнатар Рычард Дурбін – даў інтэрвію Радыё Свабода.
На чыю карысьць скончыліся ўчорашнія перамовы прэм'ераў Расеі і Беларусі? Ці сапраўды Беларусь сёлета атрымае датацый на 4 мільярды даляраў, як абяцаў Уладзімер Пуцін?
Падчас адмысловай нарады ў пытаньнях унутрыпалітычнага становішча Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лёс новых беларускіх палітзьняволеных, "за якіх сёньня заўзята змагаюцца ў Эўразьвязе", знаходзіцца "выключна ў іхніх руках".
Скарга тычылася непрызнаньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і была накіраваная ў Вярхоўны суд 10 студзеня.
Акрэдытаваныя ў Беларусі амбасадары краін Эўразьвязу заяўляюць, што іх візыт у Вільню падчас інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі сьведчыць пра пазыцыю ЭЗ.
Кампанія БелаПАН падрыхтавала новы фільм-журналісцкае расьсьледаваньне аб падзеях 19 сьнежня ў Менску.
“Расея зрабіла падарунак А. Лукашэнку да ягонага заступленьня на пасаду на новы тэрмін. Хаця з Масквы на сёньняшнюю цырымонію інаўгурацыі ў Менск ніхто не прыедзе, напярэдадні прэм’еры дзьвюх краінаў дамовіліся аб нафце і газе”, – піша расейскае інтэрнэт-выданьне Business FM.
Амбасадары краін Эўразьвязу, акрэдытаваныя ў Менску, знаходзяцца ў Вільні. Літву наведваюць кіраўнікі 12 дыпляматычных прадстаўніцтваў, а таксама павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі, паведамляе МЗС Літвы.
Аляксандар Лукашэнка праехаў ад рэзыдэнцыі ў Драздох да Палацу Рэспублікі. На шляху картэжу на вуліцах амаль не было людзей. Зь лімузіна Лукашэнка выйшаў з малодшым сынам Колем.
"Гэбэльсаўская хлусьня: чым больш маніш, тым большая спадзеўка, што ў гэтую ману павераць", – камэнтуе публікацыю газэты "Советская Белоруссия" аб кампаніі Андрэя Саньнікава давераная асоба палітыка на выбарах Віктар Івашкевіч.
Швайцарскае аддзяленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Libereco — Партнэрства па правах чалавека" заклікала фэдэральны ўрад краіны неадкладна ўвесьці забарону на паездкі ў Швайцарыю для беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ды яго атачэньня.
Камісія па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынская камісія) выказвае глыбокую занепакоенасьць рэпрэсіўнай кампаніяй, якая разгарнулася ў Беларусі пасьля сьнежаньскіх выбараў.
Пытаньні кібэрбясьпекі і сытуацыю ў Беларусі абмеркавалі дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
Чарговая публікацыя газэты Адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия – Беларусь сегодня" прысьвечаная дакумэнту "Стратэгія перамогі". Гэты дакумэнт нібыта склалі для замежных фундатараў кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і ягоная жонка Ірына Халіп.
ЗША падтрымліваюць рэзалюцыю Эўрапарлямэнту пра ўвядзеньне санкцыяў супраць кіраўнікоў Беларусі за іх рэакцыю на сьнежаньскія выступленьні апазыцыі.
Напярэдадні ў Страсбуры на сэсіі Эўрапарлямэнту была прынятая рэзалюцыя па Беларусі. Сярод іншага, дэпутаты заклікалі да новых прэзыдэнцкіх выбараў, да эканамічных санкцыяў супраць Менску і да выключэньня Беларусі з праграмы “Ўсходняе партнэрства”. Госьць ранішняга эфіру – рэдактар газэты «Новы час», гісторык і палітоляг Аляксей Кароль.
Сёньня ў Менску адбудзецца інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Цырымонія пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Адтуль яна будзе трансьлявацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачаньня.
20 студзеня на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры аднагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі. Як зазначаюць аналітыкі, самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі. Ці ўхваляюць самі беларусы тактыку санкцыяў?
Госьць “Начной Свабоды” – мовазнаўца і палітык, першы пасол Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне Пётра Садоўскі.
МЗС: «Абвінавачаньні і патрабаваньні, што ўтрымліваюцца ў дакумэнце, зьяўляюцца беспадстаўнымі. Яны адкрыта супярэчаць інтарэсам канструктыўнага дыялёгу Менску і Брусэлю».
Сваякі навукоўца, прэтэндэнта ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Івана Кулікова, перакананыя, што яго перасьледуюць за спробу стаць кіраўніком краіны.
У сьпісе магчымых санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва ўпершыню згадваецца спорт. Выказваецца меркаваньне: спартовыя мерапрыемствы, такія як чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014, ня могуць праводзіцца ў Беларусі, пакуль у гэтай краіне будуць заставацца палітвязьні. Як да такой пэрспэктывы паставіліся ў самой Беларусі?
Старшыню бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева выклікаюць да начальніка гарадзкой міліцыі. Актывіст адмаўляецца ісьці й не выключае, што заўтра яго даставяць у міліцыю сілай.
У Маскве беларускі прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з кіраўніцтвам Фэдэральнага касьмічнага агенцтва Расеі, якое рыхтуе «Белку-2» да запуску ў космас.
Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, паведаміла «Свабодзе», што сёньня адміністрацыя Партызанскага раёну Менску выдала ёй дакумэнт, паводле якога яна прызнаная апякункай унука Даніка.
У прысутнасьці прэсы Міхаіл Мясьніковіч і расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін гаварылі пераважна пра посьпехі, а найбольш важнае пытаньне энэргарэсурсаў вырашалася за зачыненымі дзьвярыма.
На пасаду начальніка ідэалягічнай управы Віцебскага аблвыканкаму прызначаны Аляксандар Кліцуноў, які раней працаваў прэс-сакратаром у той самай установе.
Хроніка рэпрэсіяў. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах.
Удзельнікі акцыі салідарнасьці зь вязьнямі турмы КДБ распавялі, як іх затрымлівалі і як судзілі.
Дэлегацыя эўрадэпутатаў мае намер наведаць Беларусь у мэтах падтрымкі апазыцыі. Такое рашэньне 20 студзеня прыняла Канфэдэрацыя кіраўнікоў палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін мае намер абмеркаваць сам-насам са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясьніковічам вызваленьне затрыманых у Менску расейскіх грамадзянаў.
61-гадоваму загадчыку лябараторыі ядзернага інстытуту «Сосны» Івану Кулікову выставілі абвінавачаньне, пасьля чаго экс-прэтэндэнта арыштавалі.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў, што «самі эўрапейскія палітыканы былі арганізатарамі пасьлявыбарных падзеяў, таму варта спытацца — а судзьдзі хто?»
Моладзевыя актывісты, якія ў рэгіёнах бралі ўдзел ў выбарчай кампаніі на баку апазыцыйных кандыдатаў, атрымліваюць выклікі на допыты ў КДБ і міліцыю.
Эўрапейскі парлямэнт сёньня заклікаў правесьці ў Беларусі новыя прэзыдэнцкія выбары. Аналітыкі ацанілі гэты дакумэнт як самую жорсткую з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі.
Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў будзе заўтра прысутнічаць на інаўгурацыі Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Эўрапарлямэнце Рышард Юзьвяк распавёў, што “рэзалюцыя была надзвычай аднадушна падтрыманая ўсімі пяцьцю асноўнымі партыямі і з наздвычай моцнымі і рэзкімі выразамі, што даволі незвычайна”.
“Беларускі народ заслужана мае эўрапейскую мінуўшчыну, і мы заўсёды будзем падтрымліваць яго” –заявіў Ежы Бузэк .
Перад галасаваньнем па рэзалюцыі эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч прапанаваў уключыць у рэзалюцыю імёны палітвязьняў, якія знаходзяцца цяпер у турме.
Загрузіць яшчэ