Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт накіруе ў Менск сваіх дэпутатаў


Дэлегацыя эўрадэпутатаў мае намер наведаць Беларусь у мэтах падтрымкі апазыцыі. Такое рашэньне 20 студзеня прыняла Канфэдэрацыя кіраўнікоў палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту, перадае РАР.

У плянах дэпутатаў Эўрапарлямэнту — сустрэча з затрыманымі пасьля выбараў і іхнімі сем’ямі, а таксама з прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ. Дата місіі пакуль не ўдакладняецца, але эўрадэпутаты хочуць наведаць Беларусь як мага хутчэй.

Цалкам верагодна, што візыт адбудзецца на наступным тыдні, каб пасьпець азнаёміцца з сытуацыяй на месцы да паседжаньня Рады міністраў замежных спраў Эўрапейскага Зьвязу, прызначанага на 31 студзеня. Як паведаміў прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка Робэрт Галаньскі, у склад дэлегацыі ўвойдуць сем дэпутатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG