Пасьля 12 сутак арышту выйшаў на волю мянчук Валер Сядоў, які 19 студзеня прыйшоў да Чырвонага касьцёлу з абразом і партрэтам Мікалая Статкевіча ды публічна запатрабаваў суду над Аляксандрам Лукашэнкам.
Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях СМІ Дуня Міятавіч у чарговы заклікала беларускія ўлады спыніць перасьлед незалежных журналістаў.
Шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлану Калінкіну фактычна прымусам забралі на допыт у Камітэт дзяржбясьпекі.
Польская ўсходняя палітыка на тле выбараў у Беларусі пацярпела катастрофу, лічыць Яраслаў Качынскі, кіраўнік найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў краіне “Права і справядлівасьць”.
Кожны пяты з апытаных расейцаў лічыць патрэбным «замарозіць» адносіны з афіцыйным Менскам і ўвесьці санкцыі супраць Беларусі.
Эканамічныя санкцыі, уведзеныя ўрадам ЗША ў адказ на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, непасрэдна тычацца дзьвюх філіяў канцэрну «Белнафтахім» — «Полацак Шкловалакно» і «Лідзкая Лякафарба».
Супрацоўнікі КДБ шукаюць магілёўскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Паўла Варашылава. Двое супрацоўнікаў спэцслужбы сёньня раніцай прыходзілі да яго дахаты.
53 дні таму былі арыштаваныя большасьць вязьняў турмы КДБ, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня. Як ідзе сьледзтва і што новага вядома пра вязьняў?
Вызваленыя пад хатні арышт журналістка Ірына Халіп і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў працягваюць заставацца ў жорсткіх рэжымных умовах. Спэцслужбы абмяжоўваюць кантакты са зьнешнім сьветам нават іхнім сямейнікам.
КДБ і міліцыя праз допыты, ператрусы і затрыманьні працягваюць перасьлед грамадзкіх і апазыцыйных актывістаў у рэгіёнах. Пацярпелыя заяўляюць, што сьледчыя паўторна праводзяць ператрусы і забіраюць носьбіты інфармацыі.
Кіраўнік плянава-аналітычнай групы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Вацлаў Арэшка называе санкцыі Вашынгтону і Брусэлю «крокам, якога чакалі і які быў неабходны».
Мінула 40 дзён пасьля міліцэйскага нападу на народ 19 сьнежня мінулага году ў дзень выбараў у Менску. Узурпатар задаволены сабой, хваліцца, што безь яго каманды нічога не рабілася. Словам, беспакарана любуецца тым, што натварыў.
Як ставяцца ў Беларусі да санкцыяў, якія ўвялі супраць афіцыйнага Менску ЗША і Эўрапейскі Зьвяз? Камэнтары А.Савіных, М.Касьцючэнкі, А.Мілінкевіча, А.Казуліна, Р.Кастусёва.
Ацаніць асобу Барыса Ельцына, якому 1 лютага споўнілася б 80 гадоў, мы папрасілі старшыню ВС 12 скліканьня Станіслава Шушкевіча.
Дэйвід Крэймэр, дырэктар Freedom House, і Ёрг Форбрыг, экспэрт Нямецкага фонду Маршала, лічаць, што Эўразьвяз павінен увесьці эканамічныя санкцыі супраць Менску.
Старшыня грамадзкай арганізацыі "Праваабарончы альянс" Людміла Гразнова лічыць, што санкцыі збоку ЭЗ і ЗША сталі вымушанымі. "Беларускія ўлады павялі сябе, па меншай меры, непрыгожа і амаральна".
Уладзіміру Халіп і Люцыне Бяльзацкай, бацькам журналісткі Ірыны Халіп, супрацоўнікі КДБ забаранілі мець зносіны з прэсай.
Да гэтага кроку яны заклікаюць у адкрытым лісьце на адрас украінскіх уладаў у знак салідарнасьці з Уладзімірам Някляевым і Наталкай Бабінай.
Валянціна Лявоненка, сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, заявіла, што санкцыі -- зусім ня тое, чаго яна чакала.
Амбасады эўрапейскіх краін у Беларусі не валодаюць сьпісам са 158 беларускіх чыноўнікаў, якім учора быў забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.
У панядзелак пікет з патрабаваньнем вызваліць палітзьняволеных у Беларусі прайшоў у швэйцарскім Цурыху.
У фінальным дакумэнце рэзалюцыі Эўразьвязу па Беларусі, прынятым 31 студзеня міністрамі замежных спраў краін ЭЗ, агаворваюцца ўмовы адмены ўведзеных абмежавальных захадаў у дачыненьні да беларускіх уладаў.
Беларускае зьнешнепалітычнае ведамства выступіла з заявай у сувязі з увядзеньнем ЗША санкцыяў адносна афіцыйнага Менска.
Выявіўшы ўзважаны падыход да санкцый супраць Беларусі, Рада міністраў ЭЗ разьлічвае ўбачыць прагрэс у сытуацыі, заявіла Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Злучаныя Штаты ўсьлед за аналягічным крокам Эўразьвязу таксама ўвялі свае санкцыі супраць Беларусі ў зьвязку з разгонам акцыяў пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Эўразьвяз аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх функцыянэраў. Хутка пасьля абвяшчэньня брусэльскага вэрдыкту ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі сабралі журналістаў і зачыталі заяву зьнешнепалітычнага ведамства ў адказ.
Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, камэнтуючы 31 студзеня рашэньне Рады Эўразьвязу ў дачыненьні да Менску, падкрэсьліў, што свабода ня можа быць нармаваная і абстаўленая ўмовамі.
Вашынгтон абвясьціў аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Беларусі, сярод якіх – пашырэньне колькасьці неўязных беларускіх урадоўцаў і аднаўленьне мараторыю на дзелавое супрацоўніцтва зь дзьвюма філіямі канцэрну "Белнафтахім".
«Крывавы дыктатар», «Хопіць!», «Свабоду палітвязьням!», «Жыцьцё даражэйшае чым грошы» – з такімі транспарантамі ў Варшаве пікетавалі Міністэрства замежных справаў Польшчы.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяккія санкцыі Эўразьвязу адносна афіцыйнага Менска назваў недастатковымі для падштурхоўваньня Беларусі да істотных перамен.
Кіраўніцтва беларускага парлямэнту ў панядзелак адрэагавала на прынятую 27 студзеня Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы рэзалюцыю «Аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў».
Перш за ўсё былыя вязьні КДБ і сваякі тых, хто застаецца ў засьценках «амэрыканкі» выказваюць падзяку за тое, што Эўразьвяз патрабуе вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў і ўводзіць санкцыі. Але ў далейшых ацэнках разыходзяцца нават тыя, хто толькі што выйшаў зь СІЗА КДБ.
У адказ на прынятае Радай Эўразьвязу заключэньне па Беларусі Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла сваю заяву. Яе агучыў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Шацікава: «У лісьце аб атрыманьні позвы я напісала, што абавязкова прыйду, рыхтуйце каву. Мае дзеці аднак ня надта ўспрымаюць жарты з гэтай арганізацыяй. Як толькі яны даведаліся, куды мама заўтра пойдзе, ўсчалі гістэрыку».
МЗС Беларусі прыняў заяву ў сувязі з рашэньнем міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ у адказ на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі.
У КДБ Зьмітра Салаўёва выклікалі другі раз. 12 студзеня яго выклікалі, каб паведаміць, што ён пастаўлены ў спэцслужбе на прафіляктычны ўлік — за тое, што ў 2010 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах і арганізоўваў іх.
Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу сёньня выказаліся за пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх уводзяцца візавыя санкцыі.
У Менску ў кватэры кіраўніка моладзевага аб’яднаньня «Рух «Маладая Беларусь» Зьмітра Касьпяровіча адбыўся ператрус.
Цягам мінулай пятніцы і суботы з «амэрыканкі» выйшлі Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Сяргей Вазьняк і Ўладзімер Някляеў. Як яны адаптуюцца да новых умоваў?
31 студзеня ў Цэнтральным судзе Менску прайшлі працэсы над удзельнікамі акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася 30 студзеня каля КДБ.
Эўразьвяз аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх функцыянэраў. Яны будуць датычыць 158 прадстаўнікоў рэжыму ўлучна з прэзыдэнтам Лукашэнкам і двума ягонымі сынамі.
У Менску і ў рэгіёнах КДБ і міліцыя працягваюць перасьлед апазыцыйных актывістаў.
Міністэрства зьвяртаецца да грамадзянаў Беларусі з заклікам устрымацца ад паездак у Эгіпет, а хто ўжо адпачывае на курортах — каб не пакідалі іх і ня ехалі ў Каір.
Беларуская апазыцыя наіўная і аддаленая ад народу – кажа беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію ў сёньняшнім выданьні Neue Zuercher Zeitung. Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў гэтага інтэрвію.
Афіцыйная прапаганда працягвае кампанію дыскрэдытацыі абвінавачаных у "арганізацыі масавых беспарадкаў" у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.
У гэтыя дні ў сувязі з магчымымі санкцыямі Захаду супраць беларускага кіраўніцтва назіраецца павышаная ўвага сусьветнай прэсы да Беларусі.
У Брусэлі ў 16.00 паводле менскага часу пачалася сэсія Рады Эўрапейскага зьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі. Беларускае пытаньне на парадку дня стаяла другім пунктам - пасьля Тунісу, аднак у апошнюю хвіліну галоўнай тэмай сэсіі сталі падзеі ў Эгіпце.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сёньня ў звароце да народу абвясьціў аб датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у краіне.
У мінулую пятніцу зь сьледчага ізалятару КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе выпусьцілі рэдактарку сайту "Хартыя-97" Натальлю Радзіну. У ранішнім эфіры Радыё Свабода яна расказала пра першыя дні пасьля выхаду з-за кратаў, пра салідарнасьць, пра санкцыі да ўладаў.
У Вільні пачаў працу міжнародны офіс стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
Загрузіць яшчэ