Газэта Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» 14 студзеня апублікавала артыкул «За кулісамі адной змовы», у якім, як заяўляе рэдакцыя, друкуюцца «некаторыя рассакрэчаныя дакумэнты пра падзеі 19 сьнежня». Як можа адрэагаваць звычайны выбаршчык на гэтую публікацыю, наколькі пераканаўча яна выглядае? Пра што сьведчаць тыя антызаходнія тэзісы, якія гучаць у гэтым артыкуле? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітоляг Уладзімер Падгол і палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.