Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за ператрусу Вольга Някляева ня трапіла на сустрэчу


Cупрацоўнікі КДБ, якія зрабілі ператрус у кватэры жонкі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі Някляевай, нічога не знайшлі.

Пра гэта Вольга паведаміла карэспандэнту "Свабоды".

Яна адзначыла, што супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў той момант, калі Вольга выходзіла з пад'езду, накіроўваючыся на сустрэчу з амэрыканскім сэнатарам Рычардам Дурбінам, які знаходзіцца ў Менску.

"Выбралі адмыслова, я думаю, гэты момант. Паказалі пастанову на ператрус, датаваную 3 студзеня, а сёньня ж 14-га. Ператрус праходзіў нядоўга, тут у нас усяго два пакоі. Тым больш што ў нас забралі ўсё ў траўні падчас ператрусу: няма ні кампутараў, ні носьбітаў інфармацыі. Перагледзелі вершы Ўладзімера Пракопавіча, яго дакумэнты, паглядзелі шафы, камод, гаўбец. Нічога не знайшлі".

Вольга адзначае, што трое супрацоўнікаў КДБ, якія рабілі ператрус, паводзілі сябе карэктна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG