Толькі сёньня праваабарончы цэнтар «Вясна» «ідэнтыфікаваў» прозьвішча абвінавачанага ў справе аб «масавых беспарадках». Гэта 33-гадовы Андрэй Пазьняк з Жодзіна.
Ён значыцца ў сьпісе затрыманых падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў Менску, суд пакараў Андрэя Пазьняка штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
Аднак калі пасьля навагодніх сьвятаў актывіст не зьявіўся на працу, калегі пачалі хвалявацца. У выніку высьветлілася, што Пазьняк зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску, яму выстаўленае абвінавачаньне ў справе аб масавых беспарадках.
Напачатку тыдня праваахоўныя органы ўпершыню з канца мінулага году заявілі, што ў якасьці абвінавачаных за падзеі 19 сьнежня праходзіць 31 чалавек, тады як у праваабаронцаў былі дадзеныя толькі пра 25 арыштаваных, ня лічачы падазраваных у датычнасьці да несанкцыянаванай акцыі.