Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Ператрус у актывісткі «Гавары праўду». Забралі кнігу Карбалевіча.


На кватэры ў бабруйскай актывісткі «Гавары праўду» Алены Мядзьведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску.

Як паведаміла актывістка, вобшук пачаўся а палове на дзявятую. Яго праводзілі чацьвёра супрацоўнікаў у цывільным. Панятых прывезьлі з сабою. Вобшук доўжыўся каля дзьвюх

гадзінаў:

Мядзьведзева: «Забралі шаснаццаць блянкаў пасьведчаньняў ініцыятыўнай групы, сшыткі з запісамі, некалькі дыскаў. Забралі таксама кнігу Карбалевіча „Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт“. Паводзілі сябе карэктна».

Алена Мядзьведзева была каардынатаркай бабруйскага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева. Два разы яе выклікалі на допыт у КДБ усё па той жа крымінальнай справе, якая стала нагодай для ператрусу.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG