Віктара Калесьніка супрацоўнікі КДБ засьпелі дома ў яго знаёмай — менавіта гэты адрас чамусьці быў пазначаны ў пастанове на ператрус, хаця сам актывіст жыве ў Полацку.
Паводле інфармацыі кіргіскага выданьня «Асман Прэс», беглы прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў, які летась атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, дачакаўся ад Аляксандра Лукашэнкі яшчэ аднаго падарунка — працы.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамляе пра чарговы ператрус у кватэры, дзе прапісана незалежная журналістка, сябра БАЖ Кацярына Ткачэнка. Невядомыя ўвайшлі ў памяшканьне, калі гаспадыні не было дома, узламаўшы замок.
На кватэры магілёўскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ігара Каваленкі адбыўся ператрус. Паводле жонкі актывіста Алены, яго правядзеньне аргумэнтавалася тым, што яе муж удзельнічаў 19 сьнежня ў несанкцыянаванай акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
На канфэрэнцыі «Ваеннае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей?», у якой бярэ ўдзел група беларускіх палітыкаў, прагучала прапанова да рэдакцыі папулярнага сайту «Хартыя-97» пераехацьу Варшаву.
У час выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Але ператрус у яе праводзілі як у «сьведкі масавых беспарадкаў у Менску».
Амэрыканская няўрадавая арганізацыя "Freedom House" сёньня апублікавала штогадовы агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў у сьвеце — "Freedom in the World 2011". Беларусь, як і ў папярэднія гады, зноў залічаная да несвабодных краінаў.
Беларускіх журналістаў спрабуюць зрабіць сьведкамі, а то нават і «ўдзельнікамі масавых беспарадкаў» у Менску.
У Сэйме Польшчы адбылася канфэрэнцыя “Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей”. У ёй узялі ўдзел дэпутаты польскага парлямэнту, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў. Зь Беларусі прыехалі сваякі палітвязьняў, прадстаўнікі штабоў незалежных кандыдатаў на прэзыдэнта, грамадзкія актывісты, праваабаронцы ды палітыкі.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алена Цалкова пакарала грамадзкага актывіста, каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага 8 суткамі арышту нібыта за лаянку ля абласной управы КДБ.
У дадатак да арыштаваных паводле падазрэньняў ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня за кратамі апынаюцца людзі, якія адмовіліся ісьці на допыты ў міліцыю без афіцыйнай позвы.
Як паведамляе амбасада Нямеччыны ў Беларусі, упаўнаважаны Фэдэральнага ўраду па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг наведае Менск.
Прапануем вашай увазе пераклад рэдакцыйнага артыкулу, які зьявіўся ў сёньняшнім выданьні Financial Times.
На прэсавай канфэрэнцыі старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец зьняважліва выказаўся на адрас Уладзімера Някляева і паведаміў, што ня будзе хадайнічаць перад уладай за яго вызваленьне з турмы КДБ.
Літва, якая ад 1 студзеня старшынюе ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, заклікала ўлады Беларусі перагледзець сваё рашэньне і адмовіцца ад закрыцьця прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску.
На 1 мільён 750 тысяч рублёў быў сёньня аштрафаваны гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут. Яго пакараў Кастрычніцкі суд сталіцы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу апазыцыі 19 сьнежня ў Менску.
Камітэт міжнародных спраў Эўрапейскага парлямэнту заклікаў увесьці санкцыі супраць беларускага рэжыму. Што думаюць пра магчымыя санкцыі ў Беларусі?
Пасьля ператрусу ў гарадоцкага актывіста Леаніда Аўтухова супрацоўнікі КДБ канфіскавалі 20 DVD-дыскаў і дзьве «флэшкі».
Жонка зьняволенага кандыдата на пасаду прэзыдэнта Алеся Міхалевіча Мілана патрабуе ад уладаў адказу, на якой падставе ёй забаранілі выехаць зь Беларусі ў Варшаву, дзе яна павінна была выступіць перад дэпутатамі польскага Сойму. Спэцслужбы таксама перашкодзілі выехаць у Варшаву маці палітвязьня Паўла Севярынца — Тацяне.
Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш камэнтуе заяву кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што рэзалюцыя Рады Эўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжаньня Расеі.
Старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова дапыталі ў бабруйскім КДБ. Позву актывісту прывезьлі на працу, на завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, сёньня на пачатку адзінаццатай гадзіны раніцы.
Кіраўнік Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, камітэт замежных справаў, парлямэнцкі падкамітэт правоў чалавека, а таксама дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю і ў Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст) выступілі з сумеснай заявай адносна Беларусі.
Заява Камітэту міністраў Рады Эўропы пацьвярджае "неабходнасьць далейшага ўзаемадзеяньня з нашымі партнэрамі для фармаваньня дасьведчанага пункту гледжаньня на падзеі, якія адбыліся ў Менску". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы прынятую 12 студзеня заяву.
У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” супрацоўнікі КДБ забралі сыстэмны блёк кампутара і некалькі агітацыйных улётак за Някляева і Саньнікава.
У Варшаве, у будынку Сэйму праходзіць канфэрэнцыя “Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?”
Такі прысуд быў агучаны журналісту ў судзе Кастрычніцкага раёна Менску.
Аб гэтым заявіў 13 студзеня журналістам у Маскве міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе ІТАР-ТАСС.
У Менску ў Кастрычніцкім судзе ў гэты час разглядаецца справа гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Яго судзяць за ўдзел у акцыі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Іншай інфармацыі аб працэсе пакуль няма.
Тэлеканал “Белсат” супольна зь іншымі структурамі праводзіць канфэрэнцыю “Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?” Яна адбываецца ў канфэрэнц-залі Сэйму Рэспублікі Польшча.
"Калі Польшча вырашыць не пускаць на сваю тэрыторыю прадстаўнікоў беларускіх уладаў, то Беларусь адкажа ўзаемнасьцю", — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў на сустрэчы з журналістамі ў Брусэлі.
Сотні актывістаў пасьля допытаў у КДБ, ператрусаў далі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. Ці абавязаныя яны былі даваць такую падпіску? Што пагражае за яе парушэньне? Як паводзіць сябе, калі патрабуюць даць такую падпіску?
12 студзеня ля ўваходу ў будынак Эўрапейскага парлямэнту беларуская палітэмігрантка Аліса Сыракваш разам зь сябрамі правяла несанкцыянаваную акцыю з мэтай падштурхнуць эўрапарлямэнтарыяў да больш рашучых дзеяньняў у адносінах да рэжыму Лукашэнкі.
На відэапартале youtube.com зьявіўся новы відэафільм пра падзеі ў Менску 19 сьнежня 2010 году. Ёсьць ангельскія субтытры.
Старшыня БХК Алег Гулак пракамэнтаваў для Радыё Свабода папярэджаньне, якое вынесла Беларускаму Хэльсынскаму камітэту Міністэрства юстыцыі.
Старшыня лібэральнай групы дэпутатаў ПАРЭ Ан Брасэр падала прашэньне аб правядзеньні дэбатаў па сытуацыі ў Беларусі ў ходзе зімняй сэсіі Асамблеі, якая пройдзе ў Страсбуры 24—28 студзеня. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Альянсу эўрапейскіх лібэралаў.
Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту за "неаб'ектыўную" інфармацыю, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі.
Расейскі Першы канал адзін зь сюжэтаў у вечаровым выпуску навінаў 12 студзеня прысьвяціў абмеркаваньню ў Брусэлі беларускага пытаньня. У сюжэце - выказваньні беларускіх удзельнікаў сустрэчы, выступы эўрапейскіх палітыкаў, якія на знак салідарнасьці надзелі бел-чырвона-белыя шалікі.
Дагэтуль нічога невядома пра гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута, якога нанач забралі на допыт у КДБ. Яго жонка Аксана кажа, што ня мае ніякіх зьвестак пра мужа.
Напачатку першай гадзіны ночы абодва тэлефоны гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута былі па-ранейшаму адключаны.
Выйшаўшы каля 22.45 зь менскай управы КДБ, спадарыня Тацяна паведаміла, што допыт доўжыўся больш за паўтары гадзіны. Інфармацыю пра сустрэчу з сынам, якая зьявілася на некаторых інтэрнэт-сайтах, яна катэгарычна абвергла.
Пасьля ператрусу на кватэры, дзе жыве ў Горадні журналіст “Gazety Wyborczej” Андрэй Пачобут, яго забралі на допыт у КДБ. Пра гэта паведаміў Аляксей Салей, фотакарэспандэнт газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”.
Як паведамляе прэсавая служба партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», маці Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла па тэлефоне, што яе «вязуць у КДБ для сустрэчы з сынам».
Гомельскія дэмакратычныя актывісты наведалі ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльяну Захаранку, маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў генэрала Захаранкі.
На кватэры экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча — чарговы ператрус. Цэлая каманда супрацоўніка КДБ нешта ўпарта шукае.
12 студзеня ў Страсбуры Камітэт міністраў Рады Эўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў
Маці зьняволенага палітыка, якая зьбіралася сеньня ўвечары ад’ехаць у Варшаву, затрымалі каля дома дачкі Ганны ў Менску.
Намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца выклікалі на размову па тэлефоне 11 студзеня, і сёньня ён наведаў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.
Эўрапарлямэнтары заклікалі Эўразьвяз прыпыніць выдачу віз беларускім чыноўнікам, адказным за парушэньні падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Рэдакцыя выданьня «Знамя юности» падала ў суд на свайго былога карэспандэнта ў Берасьці за тое, што ён нібыта распаўсюджваў недакладныя зьвесткі, якія пашкодзілі дзелавой рэпутацыі і гонару выданьня.
Загрузіць яшчэ