12 студзеня ў Эўрапарлямэнце пройдзе адмысловае паседжаньне па сытуацыі ў Беларусі. Выступяць камісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле, кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ на выбарах 2010 году Герт Арэнс і намесьнік міністра замежных спраў Літвы, якая старшынюе ў АБСЭ, Эвальдас Ігнатавічус.