Двое расійскіх грамадзян, арыштаваных у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску, пераведзеныя ў ізалятар № 1 МУС Беларусі на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Літва зьбірае меркаваньні ўсіх дзяржаў-сябраў АБСЭ, каб вызначыцца, як разам рэагаваць на рашэньне Беларусі закрыць офіс арганізацыі ў Менску.
Наколькі эфэктыўная будзе новая забарона на ўезд у Эўразьвяз Аляксандру Лукашэнку і іншым беларускім чыноўнікам, мы папрасілі ацаніць беларускіх палітолягаў.
Лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, які сёньня адбыў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску 20 сьнежня, зноў трапіў пад перасьлед.
З Жодзінскага ізалятара сярод іншых вязьняў выйшаў на волю Андрусь Кастусёў — сын былога кандыдата на прэзыдэнта ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Пра гэта сёньня заявіў сябра Рады пры прэзыдэнце Расеі па садзейнічаньні разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Сяргей Крывенка. Ён 4 студзеня правёў прэсавую канфэрэнцыю ў Менску.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты сустаршыня стваранай партыі БХД Віталь Рымашэўскі мае намер зьвярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра асабістую сустрэчу. Пра гэта ён заявіў групе беларускіх і літоўскіх журналістаў.
Улады працягваюць перасьлед журналістаў незалежных СМІ. Недзяржаўныя мэдыі працягваюць працаваць ва ўмовах абмежаваных магчымасьцяў.
Хто і як цэнзуруе расейскія ды іншыя каналы, што трансьлююцца на Беларусь, у тым ліку нібыта незалежнымі рэтрансьлятарамі — кабельнымі сеткамі, «Космас ТВ»?
Беларусь вітае рашэньне Польшчы выдаваць бясплатна нацыянальныя візы беларусам і разьлічвае на перамовы з Эўразьвязам аб спрашчэньні працэдур выдачы шэнгенскіх візаў.
Студэнтам ВНУ і супрацоўнікам дзяржаўных прадпрыемстваў пасьля падзей на Плошчы ў Менску пагражае выключэньне з навучальных установаў і звальненьне з працы.
Такую ацэнку дае ў артыкуле ў “Ежедневном журнале” расейскі аналітык Юлія Латыніна. Паводле яе посьпехам палітыкі Масквы сталі, ў прыватнасьці, прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, пераварот у Кіргізстане і вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у офісе сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука ў Кобрыні. Забралі кампутар.
МЗС Беларусі канстатуе, што частка эўрапейскіх партнэраў мае скажоныя ўяўленьні пра рэальную палітычную і сацыяльную сытуацыю ў рэспубліцы.
Вызваленыя вязьні КДБ зьвязаныя рознымі падпіскамі аб неразгалошваньні матэрыялаў справы і падпіскай аб нявыезьдзе.
Сёньняшняе выданьне The Washington Post ў рэдакцыйным артыкуле згадвае навагодняе чытаньне імёнаў больш чым 700 беларускіх зьняволеных у эфіры Радыё Свабода ды заклікае заходніх палітыкаў прыняць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандру Лукашэнку і дзясяткам афіцыйных асобаў, адказным за рэпрэсіі пасьля выбараў, будзе забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт.
Вызваленьне экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага атрымала вялікі розгалас. Чаму ён, а ня іншыя? Ці была "пакаяльная запіска", якая магла спрычыніцца да выхаду на волю? Пра нюансы свайго статусу — сам Віталь Рымашэўскі.
Цэнтрвыбаркам лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Раней экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра гэта паведамляе газэта ”Süddeutsche Zeitung". Як піша выданьне, фэдэральны урад Нямеччыны хоча пакараць беларускія улады за перасьлед апазыцыі.
Рашэньне уладаў Беларусі адмовіць ў падаўжэньні мандата місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) кажа аб адкаце назад у фарміраваньні дэмакратычнага ураду ў гэтай краіне.
Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.
Эўрапейскае моладзевае аб’яднаньне “Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты” выступіла з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта, былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны на патрабаваньне КДБ скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.
З такой заявай выступілі ў нямецкім Бундэстагу. На думку нямецкіх дэпутатаў, брутальныя рэпрэсіі апошніх дзён у Беларусі ў дачыненьні да апазыцыі «немінуча прывядуць у палітычны тупік».
Увечары 3 студзеня на хатні нумар відэаапэратаркі «Нашай нівы» Тацьцяны Гаўрыльчык патэлефанаваў незнаёмы і выказаў пагрозу: «Будете иметь бледный вид и редкие зубы».
Увечары экс-кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага выпусьцілі з КДБ, куды яго выклікалі быццам бы для допыту. Але допыт так і не адбыўся
Віцебскаму актывісту Валеру Раманенку адключылі мабільную сувязь (МТС) паводле распараджэньня Першамайскага РАУС. Тэлефонныя рахункі арыштаваныя, бо актывіст не заплаціў штраф памерам 350 тысяч за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і яшчэ 62 тысячы — за ўтрыманьне на «сутках».
3 студзеня выйшлі на волю звыш 100 вязьняў, якія атрымалі за ўдзел у мітынгу найбольшае пакараньне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Што кажуць былыя вязьні пра сваё затрыманьне, суды і ўмовы адбыцьця пакараньня?
З 1 сьнежня гэтага году старшынямі дзьвюх уплывовых міжнародных арганізацый сталі краіны Ўсходняй Эўропы: Літва пераняла ў Казахстана старшыняваньне ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, Вугоршчына пасьля Бэльгіі ўзначаліла Эўразьвяз.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ у адпаведнасьці зь якім галоўны рэдактар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия» Павал Якубовіч прызначаны членам Савету Рэспублікі.
Бальшыня удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці, якія былі затрыманыя 19 сьнежня і асуджаныя да адміністратыўных арыштаў, ужо на волі. Журналісты "Свабоды" запісалі іхныя сьведчаньні.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду пацьвердзіў, што прэзыдэнт Судану Амар Аль-Башыр валодае велізарным асабістым багацьцем ад продажу нафты і трымае свае грошы на замежных рахунках. Пра гэта паведамляе газэта International Herald Tribune.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце адкідае крытыку ў свой адрас яе папярэдніка Валдаса Адамкуса наконт яе палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Адамкус назваў гэтую палітыку «катастрофай».
На адрас уладаў Беларусі паступаюць новыя патрабаваньні адмяніць рашэньне аб закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску. Літва, Нямеччына, Вялікая Брытанія ды іншыя дзяржавы заклікаюць беларускія ўлады не ісьці шляхам далейшай самаізаляцыі ад міжнароднай супольнасьці.
Колькасьць зьняволеных сьледчага ізалятара Камітэту дзяржбясьпекі, арыштаваных за падзеі 19-га сьнежня, крыху скарацілася.
Сёньня зь сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе быў вызвалены кіраўнік перадвыбарчага штабу Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў. Адно з першых інтэрвію на волі ён даў радыё Свабода.
Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у інтэрвію газэце Lietuvos rytas рэзка скрытыкаваў зьнешнюю палітыку афіцыйнай Вільні. А
Адзін з удзельнікаў навагодняй акцыі салідарнасьці "Імёны Свабоды" - пісьменьнік Міленка Ергавіч, які жыве ў Заграбе - піша пра гэта ў сваім першым тэксьце ў новым годзе.
Сёньня раніцай са сьледчага ізалятара КДБ быў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі выпушчаны з СІЗА КДБ уноч з 31 сьнежня на 1 студзеня пад падпсіку аб нявыезьдзе. Цяпер ён знаходзіцца на допыце ў КДБ.
Былы кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі мае намер прыкладна на паўгода адыйсьці ад актыўнай працы. Цягам гэтага часу экс-прэм'ер, які мае праблемы з цукровым дыябэтам, хоча паправіць сваё здароўе і адпачыць.
Пра гэта ў інтэрвію нядзельнаму выданьню газэты Frankfurter Allgemeine (Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung – F.A.S.) заявілі вядучыя нямецкія палітыкі і ўрадоўцы.
Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэмаў навагодняга звароту прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
25 жніўня 1991 году Беларусь стала незалежнай. Гэтаму папярэднічалі стагодзьдзі змаганьня пакаленьняў беларусаў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны. Сёньня мы нагадваем некаторыя асноўныя падзеі 1991 году, калі Беларусь зьявілася на мапе Эўропы ў якасьці незалежнай дзяржавы.
Так пракамэнтаваў рашэньне беларускіх уладаў аб непадаўжэньні мандата офіса АБСЭ ў Менску старшыня Камітэта сэйма Літвы па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс.
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які прымае пасаду дзейнага старшыні АБСЭ, заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата офіса АБСЭ ў Менску.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 31 сьнежня падпісаў дырэктыву № 4 "Аб разьвіцьці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляваньні дзелавой актыўнасьці ў Рэспубліцы Беларусь".
Загрузіць яшчэ