Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Стакгольме


У швэдзкай сталіцы адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі. У ёй прынялі ўдзел палітычныя і грамадзкія дзеячы Швэцыі, сваякі абвінавачаных нібыта ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» падчас акцыі апазыцыі ў Менску 19 сьнежня, беларускія палітыкі — у прыватнасьці, экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандар Казулін і былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.

Пра хаду акцыі расказала адна зь яе ўдзельніц, журналістка Вольга Класкоўская. Яе брат Аляксандар Класкоўскі ўжо месяц знаходзіцца ў СІЗА КДБ і абвінавачваецца ў «арганізацыі масавых беспарадкаў»:

Аляксандар Казулін і Людміла Класкоўская — маці затрыманага экс-міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якому прыпісваецца спроба «штурму» Дому ўраду.
«За апошні час гэта, бадай, адна з самых масавых акцый, што адбыліся ў Швэцыі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі швэдзкіх уладаў, бачыла парлямэнтароў Швэцыі, а таксама прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў гэтай краіне. Былі і госьці зь Беларусі — Аляксандар Казулін і Станіслаў Шушкевіч. Дарэчы, да пачатку акцыі ў іх была сустрэча ў швэдзкім парлямэнце, дзе таксама ўздымалася беларускае пытаньне.

Галоўны матыў усіх сёньняшніх выступаў — гэта, вядома, падтрымка палітвязьняў у Беларусі і што можа зрабіць Швэцыя, каб рэальна дапамагчы Беларусі і спыніць там рэпрэсіі. У гэтым зьвязку, дарэчы, неаднойчы гучала такая прапанова як санкцыі супраць вінаватых у разьвязваньні рэпрэсіяў, а на гэтым тле — больш істотная падтрымка дэмакратычнай супольнасьці, перадусім, вязьняў і іх сем’яў. А дэпутат парлямэнту Крысьціян Хольм наўпрост мне сказаў, што будзе ўздымаць пытаньне перад урадам пра адлічаных беларускіх студэнтаў, якія маглі б працягнуць навучаньне ў Швэцыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG