Як адзначыў у размове з журналістамі кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне і Беларусі Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, нармалізацыя стасункаў паміж ЭЗ і Менскам неабходная для таго, каб выканаць пастаўленыя задачы па большай інтэграванасьці эканомік і разьвіцьцю гандлю.
Пасол Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка і ўсе супрацоўнікі амбасады адкліканыя ў Менск. Пэўны час таму Кіргізстан пакінулі спачатку дзеці супрацоўнікаў, потым жанчыны, а цяпер адкамандзіраваны супрацоўнікі-мужчыны.
З нагоды першай гадавіны падпісаньня дэклярацыі аб Усходнім партнэрстве мы запыталіся пра посьпехі і паразы гэтай ініцыятывы ў Штэфана Фюле, камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва.
Былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна аштрафавалі ў сераду на 700 тысяч рублёў за “нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі”.
Зь пяцідзённым візытам у Беларусі знаходзіцца прэзыдэнт Віетнаму Нгуен Мінь Чыет. У часе перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам ён прапанаваў Беларусі ўзяць удзел у выведцы і здабычы нафты.
Адзіны кандыдат ад дэмсілаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі –гэта найбольш эфэктыўная тактыка.
Праграма Эўразьвязу "Усходняе партнэрства" можа нанесьці шкоду інтэграцыйным напрацоўкам Расеі ў рамках СНД, ЭўрАзЭс, Мытнага саюзу, адбіцца на дынаміцы дачыненьняў з краінамі-удзельніцамі праграмы. Але пакуль асаблівых прычынаў для занепакоенасьці няма.
У Генэральную пракуратуру Беларусі пакуль не паступалі з Кіргізстану матэрыялы справы, якія тычацца экстрадыцыі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Больш за 80 сваякоў кіргіскіх грамадзянаў, якія загінулі 7 красавіка ў цэнтры Бішкеку, правялі акцыю пратэсту з патрабаваньнем выдачы былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Днямі ён атрымаў адмоўны адказ з ЦВК, а сёньня напісаў чарговую заяву ў пракуратуру.
Як расказаў у інтэрвію БелаПАНу эўрадэпутат Юстас Палецкіс, нягледзячы на складанасьці, у Эўразьвязе лічаць неабходным працягваць "вельмі цяжкі дыялёг зь Беларусьсю".
Учора новым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў лідэр Кансэрватыўнай партыі Дэйвід Кэмэран. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе лідэра Партыі працы Гордана Браўна.
Сёньня генэральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа раскрыў некаторыя дэталі саміту Арганізацыі, які адбыўся 8 траўня ў Маскве.
Дзяржаўная паліцыя Латвіі атрымала запыт латыскай Генпракуратуры на арышт сына зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Максіма.
Прэзыдэнт Віетнаму Нгуен Мінь Чыет сёньня ўвечары прылятае ў Менск з афіцыйным візытам. Ён будзе знаходзіцца ў Беларусі да 15 траўня.
Кіраўнікі дзяржаў АДКБ ня сталі разглядаць на нефармальным саміце зварот былога прэзыдэнта Кіргізстану, у якім прапаноўвалася абмеркаваць магчымасьць уводу ў рэспубліку міратворчых сілаў.
Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) абмяркуе ў Менску з уладамі Беларусі пэрспэктывы і формы далейшага супрацоўніцтва.
Як заявіў журналістам кіраўнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў, «генпракуратура Беларусі атрымала з Кіргізстана запыт аб выдачы Курманбека Бакіева».
У цэнтры чарговага беларуска-расейскага скандалу апынуўся дэпутат Дзярждумы Расеі Сяргей Маркаў. Аляксандар Лукашэнка нават паскардзіўся на яго расейскаму прэзыдэнту Дзьмітрыю Мядзьведзеву.
Сёньня адбылася першая сэсія Гомельскага гарадзкога савету XXVI скліканьня, якая разгледзела арганізацыйныя пытаньні. Новым старшынём гарсавету абраны 55-гадовы Іван Барадзінчык — да гэтага часу ён 9 гадоў працаваў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну. Па прафэсіі спадар Барадзінчык — будаўнік. Раней займаў пасаду намесьніка старшыні гарвыканкаму ў пытаньнях будаўніцтва.
... а таксама: Выбары скончыліся – выбары пачаліся: ці магчымы адзіны кандыдат ад разьяднанай апазыцыі? Гэтыя тэмы – у чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы нашага радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст, Ян Максімюк і Дзяніс Мельянцоў.
Пра гэта заявіў у Хэльсынкі міністар замежных спраў Аляксандар Стуб на прэсавай канфэрэнцыі, якая прысьвячалася публікацыі «Асноўных палітычных лініяў Фінляндыі ў дачыненьні да Ўсходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі».
У Польшчы зарэгістравалі дзесяць кандыдатаў у прэзыдэнты на датэрміновыя выбары, якія адбудуцца 20 чэрвеня.
Кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубалис заявіў, што Эўразьвяз зацікаўлены ў стабільных гандлёвых дачыненьнях з усходнімі суседзямі.
Да канца гэтага тыдня правацэнтрысцкія сілы Беларусі прадставяць свае прапановы наконт вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. Такая дамоўленасьць была дасягнутая ўвечары 10 траўня на сустрэчы ў Вільні.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на начальніка аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Генпракуратуры Беларусі Пятра Кісялёва.
Гэтае пытаньне кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу разглядалі ў панядзелак у Брусэлі. Не выключаецца, што першы крок у гэтым кірунку будзе зроблены ў дачыненьні да Расеі.
Да абмежавальных захадаў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў далучыліся восем трэціх краін, паведамляе прэсавая служба Рады ЭЗ.
16 траўня ў Гаазе адбудзецца Акцыя салідарнасьці, арганізаваная грамадзянскай ініцыятывай “Мы памятаем”.
Падчас паседжаньня Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, якая прайшло ў Менску, было прынятае рашэньне рыхтаваць трэцюю падачу дакумэнтаў у Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю партыі.
Новыя ўлады Кіргізстану настойваць на экстрадыцыі зь Беларусі зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта кіраўнік часовага ўраду Роза Атунбаева.
У Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Зянона Пазьняка “Цяжкі час” (другога тома “Канцэпцыі новага Беларускага Адраджэньня”). Мы папрасілі Зянона Пазьняка распавесьці пра новае выданьне.
На сустрэчы з губэрнатарам Курганскай вобласьці Расеі Алегам Багамолавым А. Лукашэнка выказаў спадзеў на нармалізацыю дачыненьняў з Масквою.
Сваякі загіблых пад час красавіцкіх падзеяў у Бішкеку заплянавалі на заўтра акцыю пратэсту ля беларускай амбасады ў Кіргізстане.
Судовы разбор у справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Міхаіла Казлова быў адзначаны "сур'ёзнымі працэдурнымі парушэньнямі" і "можа разглядацца ў якасьці палітычна матываванага".
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала занепакоенасьць у сувязі з запалохваньнем журналістаў у аўтарытарнай Беларусі і падкрэсьліла, што гэткія захады “нэгатыўна ўплываюць" на і “без таго аслабленую расьсьледную журналістыку ў Беларусі”.
“Што нам да той Грэцыі?” – такая рэакцыя на яскравыя кадры забурэньняў у калысцы эўрапейскай цывілізацыі ўласьцівая многім, калі ня большасьці, беларусаў. Між тым гэтыя падзеі насамрэч тычацца нас наўпрост.
"Мазгавы штурм" на тэму чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сёньня распачала АГП. Яна рыхтуе стратэгічнае плянаваньне прэзыдэнцкай кампаніі.
Дзеці цяперашніх кіраўнікоў былых савецкіх рэспублік маюць добрыя шанцы на тое, каб пераняць найвышэйшыя дзяржаўныя пасады ў сваіх краінах.
Пасольства ЗША нагадвае, што “паляпшэньне адносінаў Злучаных Штатаў Амэрыкі зь Беларусьсю можа адбыцца толькі тады, калі беларускія ўлады прадэманструюць большую павагу асноўных правоў чалавека”.
У Маскве ў нядзелю прайшоў найбуйнейшы за пасьлясавецкі час парад перамогі. Па Краснай плошчы прамаршыравалі каля 11 тысяч вайскоўцаў з 13 краін, у тым ліку з ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Польшчы і Беларусі.
Дзень Перамогі для беларускага народу лёсавызначальны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 мая на парадзе войск Менскага гарнізону ў гонар 65-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, міністар замежных справаў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй падсумавала вынікі паўгадавой працы сваёй краіны на чале гэтай эўрапейскай арганізацыі.
Маці Лідзія Каваленка распавяла, што ўвечары 8 траўня Сяргей патэлефанаваў ёй зь Першамайскага РАУС Віцебску і сказаў, што разам з братам іх павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыняў удзел у Маскве ў нефармальным саміце кіраўнікоў краін СНД і АДКБ. Ён прыляцеў у Маскву вечарам 7 траўня разам з малодшым сынам Мікалаем. Пасьля саміту Лукашэнка вернецца ў Менск.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў перадаў польскаму боку 67 тамоў крымінальнай справы № 159 адносна расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні.
Журналісты адразу некалькіх украінскіх тэлеканалаў заявілі пра вяртаньне палітычнай цэнзуры. Гэты факт стаўся чарговым знакам таго, як Украіна за кароткі час прэзыдэнцтва Віктара Януковіча пачала імкліва мяняцца, ставячы пад сумнеў дэмакратычныя заваёвы Аранжавай рэвалюцыі.
7 траўня рэгіянальнага лідэра руху “За свабоду” Пятра Кузьняцова выклікалі ў пракуратуру Чыгуначнага раёну Гомеля. Аднак ён адмовіўся ісьці туды бяз позвы, спаслаўшыся на моцную занятасьць.
"Горкі досьвед мінулай вайны прывіў нам імунітэт да вірусу рэвалюцый, нестабільнасьці і ўвогуле любой агрэсіі. Але, разам з тым, зрабіў адчувальнымі да спробаў ушчымленьня нацыянальных інтарэсаў", -- заявіў сёньня ў Менску Аляксандар Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка выправіўся ў Маскву з працоўным візытам. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя агенцтвы.
Загрузіць яшчэ