А 18-й гадзіне моладзевыя актывісты плянавалі велапрабег памяці Максіма Багдановіча ад стэлы «Менск — горад-герой» да помніка паэту. Але да старту затрымалі трох актывістаў.
Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў Магілёве, паведаміў, што Беларусь чакае новыя танкеры з нафтай з Вэнэсуэлы, і падзякаваў Украіне за дапамогу ў транзыце вэнэсуэльскай нафты з порту Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў чацьвер 27 траўня перад студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ Магілёўскай вобласьці, паведаміў, што ўрад краіны зноў вядзе перамовы з МВФ адносна крэдытаваньня па праграме stand-by.
Апазыцыйны палітык Алесь Міхалевіч, які раней заявіў пра намер узяць удзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, сёньня прэзэнтаваў сваю перадвыбарчую праграму і каманду. Прэзэнтацыя прайшла ў будынку менскай ратушы.
Турэччына ня мае інфармацыі аб знаходжаньні на сваёй тэрыторыі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Прэсавыя службы кіраўнікоў Беларусі і Украіны абверглі інфармацыю пра нібыта заплянаваную на 28 траўня сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча.
Кіргізстан зьвярнуўся ў Інтэрпол з просьбай садзейнічаць у затрыманьні былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Абвешчана, што 29 траўня пройдзе зьезд Партыі БНФ. На парадку дня вызначэньне фармату ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Аднак рэвізійная камісія партыі не прызнае гэты сход зьездам.
Запыт кіргіскага боку пра выдачу Курманбека Бакіева Генпракуратура Беларусі мае намер разгледзець да канца чэрвеня гэтага года.
У 2009 годзе амаль 35% беларускіх сем'яў з трыма дзецьмі адносіліся да малазабясьпечаных (з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму).
Вынікам перамоваў паміж Беларускай хрысьціянскай дэмакратыяй і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй стала пагадненьне аб тым, што вылучэньне агульнага кандыдата на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычнай апазыцыі адбудзецца на падставе супольнай працэдуры, якая ўлічвае як прапановы БХД, так і АГП.
Уладзімер Малярчук: «Інтрыг няма ужо — ужо дакладна вызначыліся, што будзе Раманчук». Анатоль Лябедзька: «Гэта толькі вэрсіі, асабістыя думкі каго заўгодна».
Беларускія апазыцыйныя палітыкі, якія заявілі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі, Аляксандар Мілінкевіч і Андрэй Саньнікаў, пабывалі ў ЗША. Яны распавялі пра вынікі сваіх сустрэч у Вашынгтоне і пра настроі амэрыканскай палітычнай эліты.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сёньня ў Сэуле запатрабавала, каб Паўночная Карэя спыніла "пагрозы" і "правакацыі".
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут лічыць, што Шапіра будзе лагаднейшым кіраўніком, скажам так — бацькам-камандзірам.
Амбасада Турэччыны ў Кіргізстане абвергла інфармацыю Інтэрфакса адносна таго, што зрынуты прэзыдэнт Курманбек Бакіеў зьехаў зь Менску на курорт у Анталію.
Рашэньне пра склад, тэрміны разгортваньня і выкарыстаньне кантынгенту Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня будзе прымацца Радай калектыўнай бясьпекі на падставе афіцыйнага звароту краіны, для якой пагадненьне ўступіла ў сілу.
Генэральная пракуратура Беларусі вывучае запыт Кіргізстану, каб выдаць Курманбека Бакіева.
Падчас візыту ў ЗША лідэр руху “За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ў Вашынгтоне з сэнатарам Джонам МакКейнам і кангрэсмэнам Тадэўсам МакКотэрам, а таксама з Лоўрэнсам Сільверманам, дырэктарам дэпартамэнту па справах Украіны, Малдовы і Беларусі Дзярждэпартамэнту ЗША.
У Чэхіі 28 і 29 траўня пройдуць датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту. Назіральнікі лічаць, што ў склад парлямэнту будуць абраныя прадстаўнікі некалькіх новаўтвораных партыяў. Іх шанцы на абраньне павялічыла становішча ў вядучых партыях.
Магчымасьці транспартаваньня азэрбайджанскай нафты ў Беларусь абмяркуюць кіраўнікі дзьвюх краін, паведаміў амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі. Паводле яго, візыт А.Лукашэнкі ў Баку адбудзецца «празь некалькі дзён».
"Найбольш карумпаванай сфэрай дзейнасьці для сельскіх выканкамаў стала разьмеркаваньне зямлі",-- заявіў А. Лукашэнка на нарадзе з актывам Менскай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Януковіч заявіў, што Ўкраіна не прызнае прэтэнзіяў Расеі на валоданьне ўсёй маёмасьцю былога СССР за мяжой. Менск маўчыць.
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў прысудзіў сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку 140 тысяч рублёў штрафу на падставе складзеных на актывіста пратаколаў і сьведчаньняў двух міліцыянтаў.
ЗША занепакоеныя рэпрэсіямі супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Марк Башэці.
"Ратацыя кіроўных кадраў, умацаваньне цэнтральнага і рэгіянальных зьвёнаў вэртыкалі ўлады – гэта важнейшыя пытаньні для мяне як прэзыдэнта",-- заявіў А. Лукашэнка.
"Праз некалькі дзён прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візытам наведае Азэрбайджан",-- такое паведамленьне зрабіў сёньня амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі Алі Цеймур аглы Нагіеў.
Камісар Эўразьвязу ў справах пашырэньня Стэфан Фюле заявіў, што Брусэль спадзяецца прапанаваць Украіне пераход на бязьвізавы рэжым.
Абедзьве Карэі, Паўночная і Паўднёвая, узмацнілі ваенную рыторыку пасьля таго, як Сэул абвінаваціў Пхэньян у затапленьні аднаго са сваіх караблёў.
Расейскія СМІ паведамілі, што зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў знаходзіцца на адпачынку ў Турэччыне, куды ён вылецеў з Беларусі. Паводле інфармацыі кіргізскай службы Свабоды, ён ня мае намеру вяртацца на радзіму.
Ізраільская паліцыя рэкамэндавала генэральнаму пракурору краіну Эхуду Вайнштэйну выставіць афіцыйныя абвінавачваньні ў карупцыі супраць міністра замежных спраў Авігдора Лібэрмана і колішняга амбасадара ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е.
Міністэрства фінансаў ЗША ў чарговы раз працягнула рашэньне аб зьмякчэньні санкцый у дачыненьні да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" - ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно".
"Спрашчэньне візавага рэжыму зь Беларусьсю – пытаньне палітычнае»,– заявіў сайту charter97.org эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.
Днямі зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў пакінуў Беларусь і знаходзіцца на адпачынку ў Турэччыне, паведаміла "Інтэрфаксу" дыпляматычная крыніца ў Маскве.
Міністэрства юстыцыі Беларусі заявіла пра недапушчальнасьць зацягваньня Эканамічным судом СНД разгляду пазову Беларусі да Расеі аб мытах на нафтапрадукты.
У аддзеле унутраных спраў бабруйскага гарвыканкаму дапыталі прадпрымальніцу Алену Мядзьведзеву, яе дачку Вераніку Папко і мужа Сяргея Сініцкага. Кватэру прадпрымальніцы супрацоўнікі сілавых структураў абшукалі 18 траўня.
Пра гэта заявіў пад час прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Грузіі ў Беларусі Георгій Чхэідзэ.
24 траўня лідэр руху «За свабоду», экс-кандытат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч выправіўся ў чатырохдзённую паездку ў ЗША.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў у мінулую нядзелю па тэлефоне абмеркавалі магчымасьць стварэньня Мытнага саюзу ў рамках дзьвюх краін, без Беларусі.
З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да дырэктара казахстанскага цэнтру аналізу грамадзкіх праблем Мэруерт Махмутавай.
"Наша задача -- спрыяць руху ў пазначаных напрамках", -- заявіў сёньня, выступаючы перад дэпутатамі, Анатоль Рубінаў перад сваім абраньнем старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Месца знаходжаньня экс-старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Ўл.Саўчанкі невядомае. Нядаўнія выказваньні А.Лукашэнкі, сярод якіх было абвінавачаньне ў тым, што той "страціў пачуцьцё адказнасьці за даручаны ўчастак працы", не праясьнілі сытуацыю.
Амэрыканская амбасада ў Варшаве паведаміла, што батарэя ракетаў паветранай абароны "Patriot" прыбыла ў горад Моранг у паўночна-ўсходняй Польшчы з амэрыканскай базы ў Нямеччыне.
Былога старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанку, які дзевяць год кіраваў вобласьцю, Лукашэнка абвінаваціў у тым, што той «страціў пачуцьцё адказнасьці за даручаны ўчастак працы». А як вы лічыце — чаму звольнілі Саўчанку?
Мытны саюз Беларусі, Расеі і Казахстану ня зможа пачаць працу ў поўную сілу ад 1 ліпеня, як гэта было абвешчана раней. Пра гэта заявіў расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін у інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мир». Прычына ў тым, што застаўся нявырашаным шэраг пытаньняў.
У Савеце Рэспублікі абраны новы старшыня. Ім стаў Анатоль Рубінаў, які дагэтуль быў намесьнікам старшыні. А пасада намесьніка дасталася Леаніду Крупцу — экс-старшыні Менаблвыканкаму.
Партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі выступіла з ініцыятывай утварыць альтэрнатыўны ўрад для адзінага кандыдата на прэзыдэнта.
Намесьнікам Рубінава стаў Леанід Крупец, які дагэтуль узначальваў Менскую вобласьць. За абодвух прагаласавалі аднагалосна.
Загрузіць яшчэ