Міністэрства эканомікі Беларусі накіравала ў Адміністрацыю Прэзыдэнта плян мерапрыемстваў па далейшай лібэралізацыі эканомікі. Пра гэта сёньня на сэмінары для беларускіх парлямэнтарыяў, прысьвечаным падтрымцы і разьвіцьцю малога і сярэдняга бізнэсу, паведаміў намесьнік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Ці дастатковыя гэтыя захады, ці могуць яны разьняволіць беларускую эканоміку? Чаму ўлады зноў гавораць пра лібэралізацыю напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае юрыст, актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін.