Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч: Пытаньне пра выдачу Бакіева разгледзяць паводле законаў


Рыгор Васілеві
Рыгор Васілеві

Генэральная пракуратура Беларусі вывучае запыт Кіргізстану, каб выдаць Курманбека Бакіева.


"Дакумэнты афіцыйна паступілі, яны вывучаюцца. Безумоўна, мы будзем дзейнічаць у адпаведнасьці з нашым заканадаўствам ", - адзначыў генэральны пракурор Рыгор Васілевіч у інтэрвію Інтэрфаксу.

Расейскія СМІ паведамілі, што зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў знаходзіцца на адпачынку ў Турэччыне, куды ён вылецеў з Беларусі. Паводле інфармацыі кіргізскай службы Свабоды, ён ня мае намеру вяртацца на радзіму.

Застаецца невядомым, якімі дакумэнтамі скарыстаўся Бакіеў пры ўезьдзе на тэрыторыю Турэччыны. У Бакіева быў дыпляматычны пашпарт, аднак інфармацыі пра яго ануляваньне з МЗС Кіргізстану не паступала. Паміж Кіргізстанам і Турэччынай захоўваецца бязвізавы рэжым, агульнаграмадзянскі пашпарт выконвае функцыі “замежнага”, таму для перасячэньня мяжы экс-прэзыдэнт мог скарыстаць звычайны пашпарт.

Таксама вядома, што на гэты момант адпаведныя ворганы Кіргізстану не зьвярталіся у Інтэрпол з запытам на затрыманьне Курманбэка Бакіева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG