Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запыт на выдачу Бакіева ўжо ў Менску


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Генпракуратура Беларусі атрымала чаканыя дакумэнты на экстрадыцыю экс-прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка.

4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.

Раней К.Бакіеў заяўляў, што не зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку ў Беларусі. У інтэрвію кіргіскай службе Радыё Свабода ён заявіў, што не плянуе найбліжэйшым часам вяртацца ў Кіргізстан.

Кіргіскі бок патрабуе ад афіцыйнага Менску экстрадыцыі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, якога вінаваціць у датычнасьці да расстрэлаў мірных грамадзянаў. Учора прадстаўнік кіргіскай пракуратуры Тылек Мурзакулаў сказаў "Свабодзе", што запыт на выдачу К.Бакіева накіраваны кіргіскім бокам па факсе ў Генпракуратуру Беларусі. Арыгіналы запыту з дадатковымі матэрыяламі на 18 старонках высланыя поштаю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG