Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску шукаюць арганізатараў акцыяў “Гавары праўду”


У аддзеле унутраных спраў бабруйскага гарвыканкаму дапыталі прадпрымальніцу Алену Мядзьведзеву, яе дачку Вераніку Папко і мужа Сяргея Сініцкага. Кватэру прадпрымальніцы супрацоўнікі сілавых структураў абшукалі 18 траўня.


Паводле словаў спадарыні Мядзьведзевай, сьледчы, маёр Калініч выпытваў у яе дачкі і мужа ці не зьяўляецца яна лідэрам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” ў Бабруйску, ці зьяўляецца кватэра, дзе яны жывуць -- мясцовым офісам кампаніі. Сьледчы таксама цікавіўся ў Мядзьведзевай і яе сямейнікаў пра фінансаваньне акцыяў кампаніі “Гавары праўду”.

Вобшук кватэры Мядзьведзевай праходзіў безь яе прысутнасьці. Дзьверы адчынілі дзеці. У сьпісе канфіскаванага значацца 83 пазыцыі. Паводле яе, ўсё канфіскаванае, акрамя сыстэмнага блёку кампутара яна бачыла ў кабінэце, дзе яе дапытвалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG