Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Аліеў будуць размаўляць пра нафту


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

"Праз некалькі дзён прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візытам наведае Азэрбайджан",-- такое паведамленьне зрабіў сёньня амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі Алі Цеймур аглы Нагіеў.

Ён нагадаў, што гэта будзе ўжо чацьвёртая сустрэчы лідэраў дзьвюх краін. Да гэтага двойчы ў Менск прыяжджаў Ільхам Аліеў, і адзін раз, у 2007 годзе, у Азэрбайджане быў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць на гэтай сустрэчы, будуць найперш эканамічныя пытаньні. Таваразварот паміж дзьвюма краінамі летась склаў 125 мільёнаў даляраў, у той час, як на думку лідэраў краін, ён можа дасягнуць 500 мільёнаў даляраў.

Найперш такое пашырэньне можа адбыцца за кошт нафты. Паводле амбасадара Азэрбайджану, яго краіна сёлета вырабіць каля 50 мільёнаў тон нафты. І любая краіна, якая хоча атрымаць азэрбайджанскую нафту, павінна праявіць сваю зацікаўленасьць ў гэтым пытаньні.

Спадар Нагіеў сказаў, што цяпер экспэрты як з Беларусі, так і з азэрбайджанскай нафтавай карпарацыі абмяркоўваюць магчымасьці пастаўкі азэрбайджанскай нафты ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG