У Ленінскім РАУС Менску адбыліся допыты актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Ўладзімера Някляева, Сяргея Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якіх дагэтуль трымаюць за кратамі.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі, даў тэлефоннае інтэрвію кіргіскай службе Радыё Свабода.
Грамадзкае аб’яднаньне «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» выказала абурэньне з нагоды затрыманьня паэта Ўладзімера Някляева.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі а таксама кіраўнікоў Гарадзенскага і Менскага аблвыканкамаў.
У Генэральнай пракуратуры Беларусі заяўляюць, што дагэтуль не атрымалі ўсіх неабходных дакумэнтаў для экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Апошняе публічнае зьяўленьне Курманбека Бакіева ў Менску адбылося падчас прэс-канфэрэнцыі 23 красавіка.
Каардынатар «Эўрапейскай кааліцыі» Мікола Статкевіч выказаў сваё меркаваньне наконт прычыны масавых ператрусаў і затрыманьняў актывістаў кампаніі «Гавары праўду».
Акадэмік Радзім Гарэцкі – у шэрагу гучных імёнаў, на якія абапіраецца кампанія "Гавары праўду!" Навуковец лічыць, што ўлады самі сабе падклалі "сьвіньню", пачаўшы аспрэчваць неабходнасьць казаць праўду.
Амбасадарка Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава вяртаецца зь Бішкеку праз Маскву ў Менск.
Сёньня ў Кіргізстане мае быць апублікаваны праект новай канстытуцыі краіны, які вынесуць на рэфэрэндум.
Прапанову Польшчы і Гішпаніі стварыць групу сяброў "Усходняга партнэрства" разгледзяць 24 траўня на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін "Усходняга партнэрства" ў польскім горадзе Сопаце.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што інтэнсіўны абмен візытамі на высокім узроўні з Казахстанам сьведчыць пра інтарэс да разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У Джалал-Абадзе на поўдні Кіргізстану каля трох з паловай тысяч чалавек правялі мітынг з патрабаваньнем пакараць арганізатараў беспарадкаў у горадзе 14 траўня.
19 траўня Эканаімічны суд СНД вырашыў працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разьбіральніцтва па пазове Беларусі да Расеі, што тычыцца мытаў на нафтапрадукты, да 22 чэрвеня.
Міністэрства юстыцыі выступіла з заявай, у якой выказала незадаволенасьць тым, што на пасаду генэральнага дарадцы па «нафтавым» пазове Беларусі да Расеі прызначаны расеец.
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк 19 траўня выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і перасьлед структур грамадзянскай супольнасьці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».
Затрыманыя за распаўсюд газэты «Свободные новости плюс» грамадзкія актывісты з Магілёва Аксана Самойлава й Канстанцін Тыртычны на волі. У Ленінскім аддзеле міліцыі ў іх ўзялі тлумачэньні для пратаколу апытаньня.
Фракцыя кансэрватараў і рэфарматараў першай у Эўрапейскім парлямэнце адрэагавала на брутальныя падзеі ў Беларусі. Яе лідэр Міхал Камінскі выступіў з адмысловай заявай з асуджэньнем дзеяньняў беларускіх уладаў, скіраваных супраць актывістаў і прыхільнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду».
Сёньня ў Рэчыцы працягваліся распачатыя напярэдадні ператрусы у актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» Міліцыянты абшукалі прыватны дамок на вуліцы Мічурына, дзе месьціцца офіс абласной арганізацыі Беларускага народнага фронту й куды заходзяць актывісты іншых грамадзкіх суполак.
Пасьля допыту 19 траўня намесьнік начальніка сьледзтва Ленінскага РАУС Аляксандар Касьцевіч паведаміў, што лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў затрыманы як мінімум на трое сутак і будзе зьмешчаны ў турму на Акрэсьціна.
18-19 траўня ў Менску дыіншых гарадах Беларусі праведзены масавыя ператрусы на кватэрах і ў офісах актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Сканфіскаваныя кампутары, тэлефоны і іншыя носьбіты інфармацыі.
Камэнтуючы перасьлед актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Станіслаў Шушкевіч адзначыў:
Cёньня ў Цэнтральным судзе Гомеля меўся скончыцца разгляд крымінальнай справы супраць актывіста стваранай партыі Беларуская хрысьцьянская дэмакратыя Яўгена Якавенкі за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы. Аднак раённая пракуратура перапрад’явіла актывісту абвінавачаньне.
Перасьлед актывістаў кампаніі “Гавары праўду” мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара Беларуска інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што перасьлед актывістаў кампаніі "Гавары праўду" зьвязаны з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў.
У 12.15 пайшла на да сьледчага шэф-рэдактарка "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна. Чаргі чакаюць Ірына Халіп, Марына Коктыш і Натальля Радзіна, якія ўжо другі раз выкліканыя ў Першамайскі РУУС Менску.
Камэнтуючы ператрусы ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія працягваюцца і сёньня, лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сказаў:
Лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімер Някляеў правёў мінулую ноч у Ленінскім РУУС г. Менску. Як сказала ягоная жонка Вольга, допыт пачнецца а 9-ай раніцы.
Віцебскую актывістку Людзію Сагідуліну выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС на допыт што да друкаванай прадукцыі кампаніі «Гавары праўду», канфіскаванай яшчэ напрыканцы красавіка. Але ў пастарунку яе дапыталі ў якасьці сьведкі ў межах крымінальнай справы, заведзенай па 250-м артыкуле КК РБ (распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі) у Менску.
19 траўня, магчыма, зьявіцца адмысловая заява кіраўніка Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэка пра падзеі ў Беларусі вакол актывістаў і прыхільнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Сёньня ў Гомелі міліцыянты й людзі ў цывільным правялі ператрус у актывістаў АГП Юрыя Варонежцава (дарэчы, былога намесьніка старшыні Савету Саюзу Вярхоўнага Савета СССР), й Андрэя Толчына, якія падтрымліваюць грамадзянскую кампанію “Гавары праўду”.
Як беларускія палітыкі камэнтуюць ператрусы у розных гарадах краіны ў офісах грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»
Гомельскі актывіст стваранай партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Аляксандар Шарыпаў пазбавіўся на днях працы вядучага інжынэра. Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Гомелькаапдругрэсурсы” не перазаключыла зь ім кантракт.
Сёньня ў Магілёве адбыліся ператрусы ў сядзібах дзьвюх няўрадавых арганізацыяў: дабрачынным фондзе «Шчырасьць» і грамадзкай установе «Рух наперад». Канфіскаваныя кнігі, каляндарыкі, паветраныя балёнікі, сьцяжкі, на якіх была эмблема кампаніі «Гавары праўду». Для праверкі наяўнасьці інфармацыі паклёпніцкага характару на дзяржаву супрацоўнікі сілавых структураў забралі сыстэмныя блёкі ды статутную дакумэнтацыю арганізацыяў.
Беларускія ўлады зыходзяць з таго, што прадстаўляць краіну ў «Эўранэсьце» — парлямэнцкай структуры праграмы «Усходняе партнэрства» — павінны толькі дзейныя дэпутаты. Такое меркаваньне выказала сёньня старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Ніна Мазай. Адказваючы на пытаньне нашага радыё, яна падкрэсьліла, што менавіта такім чынам фармуюцца дэлегацыі іншых краінаў «Усходняга партнэрства».
У Польшчы ідзе дождж. На поўдні краіны, у гэтак званай Малапольшчы, у некаторых ваколіцах вада пачала заліваць вёскі. Пад пагрозай апынулася сталіца Малапольшчы Кракаў. Прагнозы сыноптыкаў несуцяшальныя — паводле самых змрочных зь іх, Польшчы пагражае вялікая паводка, падобная да той, якая надарылася ў краіне ў 1997 годзе.
Фіксаванай даты пачатку працы Эўранэсту – Парлямэнцкай асамблеі праграмы Ўсходняга партнэрства – не існуе. Пра гэта сёньня паведаміла, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Ніна Мазай.
"Выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня зьяўляецца галоўнай перашкодай у адносінах Беларусі з Радай Эўропы", – заявіў генэральны сакратар Рады.
Генпракуратура Беларусі не атрымала поўнага пакету дакумэнтаў, якія тычацца выдачы Курманбека Бакіева.
Бацькі загінулых 7 красавіка ў Бішкеку праводзяць акцыі каля будынкаў амбасадаў Расеі, ЗША, Казахстану ды Беларусі.
Эканамічны суд СНД правядзе 18 траўня ў Менску папярэдняе пасяджэньне, на якім будзе вызначаная дата пачатку нафтавага працэсу.
24 траўня ў горадзе Сопаце (Польшча) адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных краінаў палітыкі Эўразьвязу "Усходняе партнэрства", паведамляе БелаПАН.
Амбасадарка Кіргізстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава пакуль не вярнулася ў Менск. Амбасадар Беларусі Віктар Дзенісенка, адкліканы для кансультацый, застаецца ў Менску.
На апошнім пасяджэньні кааліцыі Аршанскіх дэмакратычных сіл быў прыняты зварот да лідэраў дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі з заклікам дамовіцца паміж сабою і вылучыць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на бліжэйшыя прэзыдэнцкія выбары.
Кіраўнік Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі і ва Ўкраіне Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра, адказваючы на пытаньне пра стан правоў чалавека, заявіў: "Мы хацелі б бачыць больш прагрэсу і, вядома, не рэгрэсу".
Патрыяршы экзарх сказаў у Ватыкане, што для католікаў і праваслаўных наступіў час зрабіць рашучыя крокі ў кірунку поўнага адзінства.
20 траўня Зьміцер Вайцюшкевіч і "WZ-Orkiestra" запрашаюць на прэм'еру праграмы, прысьвечанай 80-й гадавіне з дня народзінаў Уладзімера Караткевіча. Канцэрт з сымбалічнай назвай "Дзе мой край?" пройдзе ў Доме вэтэранаў.
Сямёра апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы з Магілёўшчыны дачакаліся адказаў на свае скаргі з выбарчых камісіяў.
17-19 мая Беларусь наведае дэлегацыя Генэральнай пракуратуры Ўкраіны на чале з генпракурорам Аляксандрам Мядзьведзькам.
Загрузіць яшчэ