Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску чакаюць пакет зь Бішкеку


Генпракуратура Беларусі не атрымала поўнага пакету дакумэнтаў, якія тычацца выдачы Курманбека Бакіева.

Пра гэта паведаміў журналістам у Менску генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

"Запыт аб выдачы Курманбека Бакіева паступіў у Генпракуратуру па факсе на адным аркушы", – паведаміў Васілевіч, дадаўшы пры гэтым, што неабходнага "пакету афіцыйных дакумэнтаў у Генпракуратуру не паступала".

Пры гэтым намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук удакладніў, што ў запыце, атрыманым па факсе, гаворыцца аб тым, што дакумэнты аб выдачы К. Бакіева зьмяшчаюцца на 18 аркушах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG