Стратэгія перамогі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах ёсьць цяпер самая галоўная здача дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Пра гэта заявілі сёньня ўдзельнікі паседжаньня прэзыдыюму Палітрады АДС. Яны вырашылі правесьці сэрыю публічных дыскусіяў зь удзелам палітыкаў, экспэртаў і журналістаў.
На працягу апошніх дзён з шэрагу рэгіёнаў Беларусі прыйшлі паведамленьні пра тое, што адміністрацыі некаторых прадпрыемстваў і арганізацыяў не працягнулі працоўныя кантракты з грамадзкімі актывістамі і сябрамі незалежных прафсаюзаў. Паведамляюць рэгіянальныя карэспандэнты нашага радыё.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя па выніках мясцовых выбараў стварыла «Раду народных дэпутатаў» і сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі на сядзібе БНФ распавяла пра вынікі яе дзейнасьці.
У часе перамоваў у Растове-на-Доне з кіраўніцтвам Эўразьвязу прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў агучыў пазыцыю сваёй краіны што да пэрспэктываў уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (WTO).
Рада Беларускага незалежніцкага блёку (БНБ) прыняла за аснову прапановы Партыі БНФ па працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Пасяджэньне адбылося 1 чэрвеня. Аднак ці ўдасца дасягнуць кампрамісу?
Чаго чакае Азэрбайджан ад супрацы з Беларусьсю? Якія зьмена адбыліся ў Азэрбайджане за год "Усходняга партнэрства"?
"Палітычныя партыі для таго і ствараюцца, каб весьці працу па прасоўваньні сваіх ідэй і па заваяваньні рэальнай улады", - адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні БНФ Рыгорам Кастусёвым.
2 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка накіруецца з візытам у Азэрбайджан. Падчас візыту Лукашэнкі ў Баку прэзыдэнты дзьвюх краін абмяркуюць супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры.
1 чэрвеня на паседжаньні Рады Беларускага Незалежніцкага Блёку была прынятая прапанова Партыі БНФ па працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты.
Гэта вынікае з дасьледаваньняў, якія правялі экспэрты расейскага Інстытуту эканомікі пераходнага пэрыяду. Яны прааналізавалі палітычную і эканамічную незалежнасьць галоўных банкаў краін былога сацыялістычнага лягеру.
У менскім парку Горкага актывісты моладзі БНФ раздалі дзецям і іх бацькам балёнікі з надпісам «БЕЛСАТ tv», а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра тэлеканал.
Пытаньні фармаваньня Мытнага саюзу кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сёньня абмеркаваў зь першым віцэ-прэм’ерам Расеі Ігарам Шувалавым.
Беларусь выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з інцыдэнтам падчас перахопу гуманітарнага канвою для сэктару Газы ўзброенымі сіламі Ізраілю. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаным 1 чэрвеня камэнтары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.
29 траўня ў Пецярбургу прайшла сустрэча Уладзіміра Пуціна з арганізатарамі і ўдзельнікамі дабрачыннага літаратурна-музычнага вечара "Маленькі прынц". Сярод іх быў і вядомы рок-музыка Юры Шаўчук.
Атака ізральскіх спэцназаўцаў на канвой шасьці караблёў з гуманітарным грузам, якія спрабавалі прабіць блякаду сэктару Газы, выклікала вострыя дыпляматычныя рэакцыі ва ўсім сьвеце.
Будучыню Мытнага саюзу камэнтуюць беларускі эканамічны экспэрт Сяргей Чалы і дырэктар расейскага Міжнароднага інстытуту эканамічнай экспэртызы Яўген Мінчанка.
А.Лукашэнка сустрэўся зь першым віцэ-прэм'ерам Расеі І.Шувалавым. Шувалаў заявіў, што ўсе спрэчныя пытаньні па Мытным саюзе ўзгодненыя, за выключэньнем найбольш адчувальных для беларускага боку, якія яму і даручана абмеркаваць у Менску.
Сёньня каля будынку Міністэрства адукацыі прайшла акцыя «Апошні званок міністру Аляксандру Радзькову». Яе правялі прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Міхалевіч і дзясятак моладзевых актывістаў.
Асноўныя прынцыпы праграмы Юрыя Глушакова — самакіраваньне, экалягічная бясьпека і здароўе, сацыяльная справядлівасьць.
У Чэхіі пачаліся кааліцыйныя перамовы паміж трыма правымі і правацэнтрысцкімі партыямі, якія пасьля парлямэнцкіх выбараў на мінулым тыдні здабылі большасьць у парлямэнце.
Яраслаў Раманчук быў вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У менскім гатэлі "Эўропа" прайшла прэзэнтацыя ягонай праграмы і каманды.
Плян супольных дзеяньняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва падпісалі ў Гомелі першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў.
31 траўня ў менскім гатэлі Crowne Plaza Юры Глушакоў аб'яўлены кандыдатам у прэзыдэнты ад Беларускай партыі "Зялёныя".
Ізраільскія ваенныя караблі атакавалі ў Міжземным моры канвой шасьці караблёў гэтак званай "флятыліі свабоды" (паводле некаторых крыніцаў, "флятыліі міру"), які вёз гуманітарную дапамогу ў сэктар Газы.
"Я думаю, што я пайду на выбары, сыходзячы толькі з таго, што пакуль я не бачу прарасейскага кандыдата", - заявіў Свабодзе былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі генэрал Валеры Фралоў.
Яраслаў Раманчук паведаміў, што пойдзе на выбары ў адной зьвязцы са старшынём АГП Анатолем Лябедзька. У выпадку перамогі спадара Раманчука Лябедзькеа зойме пасаду прэм'ер-міністра.
Пэрспэктывы разьвіцьця дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам, уключаючы ініцыятыву “Ўсходняе партнэрства”, з улікам старшынёўства Бэльгіі ў ЭЗ у другой палове 2010 году, будуць абмяркоўвацца 1-2 чэрвеня ў Брусэлі.
Адразу пасьля завяршэньня паседжаньня старшыня партыі Анатоль Лябедзька ў эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе сказаў, што рашэньне па праграме, а таксама па кандыдату прынятае: гэтым чалавекам будзе Яраслаў Раманчук.
Генэральная пракуратура Літвы перакваліфікавала абвінавачваньні, вылучаныя 25 асобам па справе пра спробе вайсковага перавароту ў Літве ў студзені 1991 года, у вайсковыя злачынствы.
31 траўня заплянаванае паседжаньне палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. АГП прэзэнтуе перадвыбарчую праграму і свайго кандыдата ў прэзыдэнты.
Партыя БНФ вырашыла ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і назвала свайго кандыдата. Ім стаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
29 траўня у Доме культуры МТЗ прайшоў нечарговы Зьезд Партыі БНФ. Рыгор Кастусёў абраны прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ. Кіраўніком яго перадвыбарчага штабу стане старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Расея і Казахстан будуць уступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў двухбаковым фармаце, калі Беларусь не далучыцца да дамовы ў рамках Мытнага саюзу.
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея і Казахстан ад 1 ліпеня ўводзяць у дзеяньне Мытны кодэкс Мытнага саюзу.
Мыты на нафту ў гандлі паміж краінамі Мытнага саюзу ўжывацца ня будуць пасьля ратыфікацыі пагадненьня пра адзіную эканамічную прастору. Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін падчас паседжаньня вышэйшага органу Мытнага саюзу ў Санкт-Пецярбурзе.
28 траўня адбыліся перамовы кіраўнікоў партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Дасягнута пагадненне пра тое, што Народная грамада далучаецца да працэсу вылучэньня адзінага праэўрапейскага кандыдата на падставе працэдуры, прапанавай БХД.
Як паведаміў Аляксандар Цімашэнка, прэс-сакратар старшыні беларускага ўраду, гэта зьвязана з захаваньнем шэрагу нявырашаных пытаньняў у Мытным саюзе.
Якім чынам зьмякчэньне амэрыканскіх санкцыяў уплывае на цяперашнюю працу беларускіх прадпрыемстваў «Лякафарба» ў Лідзе і «Полацак-Шкловалакно»?
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі не паехаў на пасяджэньне Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, якое плянавалася на 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу.
Часовы ўрад Кіргізстану абяцае узнагароду за зьвесткі пра месца знаходжаньня сям’і Курманбека Бакіева.
Падчас сустрэчы з магілёўскімі студэнтамі і выкладчыкамі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам акрэсьліў сваю пазыцыю адносна падзеяў у Кіргізіі, якія прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Станіслаў Шушкевіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук і былы кіраўнік дзяржавы, спрабуе дамагчыся заслужанай пэнсіі. Згодна з адмысловым дэкрэтам Лукашэнкі пэнсія Шушкевіча складае зараз менш за 1 эўра.
Расея пакуль ня бачыць эканамічнай мэтазгоднасьці ў набыцьці "Газпромам" акцый "Белтрансгазу".
Палітык Алесь Міхалевіч заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах і 27 траўня ў Менскай ратушы прэзэнтаваў сваю каманду і праграму. Сярод іншага ён выступае за прыватную ўласнасьць на зямлю, скасаваньне абласьцей і ўвядзеньне паветаў, адмову ад будаўніцтва АЭС і вытворчасьці пладовых він. 27 траўня Алесь Міхалевіч быў госьцем “Начной Свабоды”.
Адмена ЗША санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў дасьць штуршок да канструктыўнага і сыстэмнага дыялёгу з амэрыканскім бокам. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ня возьме ўдзелу ў пасяджэньні Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, якое плянавалася ў Санкт-Пецярбурзе.
Сёньня актывісты "Моладзі БНФ" наведваюць у шпіталі Зьмітра Пармона – учора пасьля затрыманьня міліцыяй яго з пастарунку забрала хуткая дапамога зь пераломам ключыцы.
У Чэхіі 28 і 29 траўня праходзяць выбары ў ніжнюю палату парлямэнту (Poslanecká sněmovna).
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы аддаць кантроль над «Белтрансгазам» і Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам у абмен на ўнутрырасейскія цэны на газ і нафту.
Загрузіць яшчэ