На чарговым пасяджэньні «круглага стала» па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сіл зацьверджаны асновы «Аб’яднанай стратэгіі перамогі і патрабаваньні да адзінага кандыдата, якія зь яе вынікаюць».
«Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны», — сказаў сёньня прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, дзелячыся сваімі ўражаньнямі пасьля перадпрэм’ернага прагляду беларуска-расейскай мастацкай стужкі «Брэсцкая крэпасьць».
Пра ўчорашні выступ Кэтрын Эштан у Эўрапарлямэнце – з Брусэлю карэспандэнт Свабоды Віктар Анучка.
Беларускі бок рыхтуе адказ «Газпрому» на яго прэтэнзіі ў сувязі з доўгам і на папярэджаньне пра магчымае адключэньне паставак газу.
Заяву кіраўнічкі зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наконт мытнага саюзу Беларусі, Казахстану ды Расеі пракамэнтаваў экспэрт Нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.
17 чэрвеня ў Менску была зроблена спроба стварэньня альтэрнатыўнага (альбо, як гэта звычайна называюць, ценявога) ўраду. Ініцыятыва паходзіла ад кіраўніцтва БХД.
Газавы ўльтыматум Масквы вачамі штатнага карыкатурыста сайту расейскай службы Радыё Свабода.
Пытаньне аб далучэньні Беларусі да Мытнага саюзу будзе канчаткова вырашанае падчас сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў 5 ліпеня ў рамках Міждзяржсавету ЭўрАзЭС у Казахстане.
Заяву кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наконт мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі мы папрасілі пракамэнтаваць рэдактара часопісу "Россия в глобальной политике" Фёдара Лук'янава.
Кіраўніцтва партыі БНФ правяло прэсавую канфэрэнцыю, выказаўшыся пра "раскол" у партыі, газавы канфлікт з Расеяй і пэрспэктывы аўтарэфэрэндуму.
Заклік да вулічных пратэстаў ад БНФ магчымы, калі цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ўцягне краіну ў "гарачую фазу" канфлікту ў Кіргізстане.
Сярод кандыдатаў у ценевы ўрад – М.Грыб, А.Мілінкевіч, М.Статкевіч, М.Пастухоў, С.Багданкевіч, С.Гусак, І.Нікітчанка, А.Ярашук, Ж.Літвіна ды іншыя.
Улады Кіргізстану заявілі, што патрабуюць ад Вялікабрытаніі выдаць малодшага сына экс-прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева Максіма.
Савет Рэспублікі 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў пытаньне аб дачы згоды на завядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да былога старшыні Гарадзенскага аблсавета Аркадзя Карпуця.
З такой заявай перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту выступіла вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
“Газавы ўльтыматум Мядзьведзева – гэта спроба прымусіць Лукашэнку таньней прадаць астатнія акцыі “Белтрансгазу” і ўсё ж пагадзіцца з тым, што 1 ліпеня праект адзінай мытнай прасторы пачне дзейнічаць без усякіх умоваў і выкрунтасаў, якія ўласьцівыя беларускаму лідэру”. Так пракамэнтаваў сытуацыю генэральны дырэктар расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі Канстанцін Сіманаў.
Як прайшоў першы зь пяці дзён, адведзеных Крамлём афіцыйнаму Менску, каб сплаціць 200-мільённую запазычанасьць за газ? Прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў «Свабодзе», што зь беларускага боку не паступіла ніякай рэакцыі, у тым ліку грошай
Генэральная пракуратура Кіргізстану атрымала адмоўны адказ зь Менску на свой запыт аб экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога на радзіме абвінавачваюць у шэрагу крымінальных злачынстваў.
Як стала вядома, 15 чэрвеня генэральны сакратар Інтэрполу Рональд Нобл заявіў, што ўзначаленая ім арганізацыя не атрымлівала запыту на арышт зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
У часе гэтага візыту кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс плянуе ўзьняць пытаньне будаўніцтва беларускай АЭС і абмеркаваць супрацоўніцтва дзьвюх краін для бясьпекі разьвіцьця ядзернай энэргетыкі ў рэгіёне.
20 чэрвеня ў Польшчы адбудзецца першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Галоўныя кандыдаты – выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Браніслаў Камароўскі і лідэр партыі “Права і справядлівасьць” Яраслаў Качынскі.
Пракуратура Беларусі ў адказе, накіраваным у Бішкек, заявіла, што Бакіева ў Кіргізстане перасьледуюць паводле палітычных матываў.
Расея дае Беларусі пяць дзён, каб вызначыцца з пагашэньнем запазычанасьці за газ аб'ёмам каля 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў.
Сёньня рэгіянальныя прадстаўнікі руху «За свабоду» Пятро Кузьняцоў, Партыі БНФ Валер Пуціцкі й Асацыяцыі НДА Галіна Скараход падпісалі сумесную заяву пра выхад зь мясцовай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
На сайце Свабоды прайшла онлайн-канфэрэнцыя са старшынём менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам.
Кіргіскія ўлады будуць патрабаваць экстрадыцыі зь Беларусі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева празь міжнародныя суды.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску прэсавую канфэрэнцыю. Чым выклікана ягонае зьяўленьне на публіцы? Як гэта зьвязана зь беларуска-расейскімі дачыненьнямі? Ці будзе АДКБ умешвацца ў кіргіскую сытуацыю?
Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што пакінула без задавальненьня запыт Кіргізстану аб выдачы Курманбека Бакіева.
Генэральная пракуратура Кіргізстану адрэагуе на адмову Беларусі выдаць экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева пасьля вывучэньня ўсіх дакумэнтаў.
Амбасадар Ірану ў Беларусі паведаміў, што пачатак прамысловай здабычы нафты сумесным беларуска-іранскім прадпрыемствам на радовішчы Джафэйр чарговым разам адкладзены.
На думку многіх аналітыкаў, зьмена ўлады ў Кіргізстане, пасьля якой прэзыдэнт Бакіеў знайшоў прытулак у Беларусі, наступіла пры дапамозе Масквы. Таму цяпер шмат хто глядзіць на Крэмль...
"Генпракуратура Беларусі пакінула без задавальненьня запыт кіргіскага боку аб выдачы ёй Бакіева", – паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.
Амбасадар Ірану ў Беларусі Сэед Абдула Хусэйні паведаміў, што пуск прамысловай здабычы нафты на сумесным ірана-беларускім прадпрыемстве на радовішчы Джуфэйр адкладаецца да кастрычніка.
Сын былога прэзыдэнта Кіргізіі Максім Бакіеў, супраць якога пачатая крымінальная справа, затрыманы ў Вялікабрытаніі.
Чаму зноў загаварыў Бакіеў? Палітоляг <strong>Андрэй Фёдараў </strong>не выключае, што гэта магло быць зьвязана з кантактамі паміж Масквой і Менскам.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску чарговую прэс-канфэрэнцыю. Мінулая адбылася 23 красавіка. 21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы ў выканкаме СНД у Менску. Чаму зноў загаварыў Бакіеў?Ці ёсьць тут сувязь з нядаўнім візытам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву?
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў сёньня ў Менску запрасіў журналістаў на тэрміновую прэсавую канфэрэнцыю, на якой заклікаў увесьці ў Кіргізстан міратворчыя сілы АДКБ. Адказнасьць за беспарадкі на поўдні краіны ён усклаў на часовы ўрад і кіраўнікоў мясцовых органаў улады, якія, на ягоную думку, не кантралююць сытуацыю і ня ведаюць, што рабіць.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў, што часовы ўрад і кіраўнікі мясцовых органаў улады не кантралююць сытуацыю ў Кіргізстане і ня ведаюць, што рабіць.
Беларусь была вылучана на гэтую пасаду групай усходнеэўрапейскіх дзяржаваў. Старшынёй 65-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН абралі Швайцарыю, якую прадстаўляе Ёзаф Дайс.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які знайшоў прытулак у Беларусі, правёў сёньня тэрміновую прэсавую канфэрэнцыю. Ён зноў заявіў, што не зьбіраецца вяртацца на радзіму, але юрыдычна па-ранейшаму лічыцца прэзыдэнтам.
Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Маскевіч.
Адтэрміноўка выплаты крэдытаў на будаўніцтва жыльля для вайскоўцаў тэрміновай службы на час прызыву закладзена ў законапраект "Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон Рэспублікі Беларусь аб воінскім абавязку і вайсковай службе".
Ня менш за 124 чалавекі было забіта і каля 1600 паранена ў забурэньнях, якія працягваюцца на поўдні Кіргізстану. Кіраўнік часовага ўраду Кіргізстану папрасіла Расею ўвесьці свае войскі ў Кіргізстан.
Лідэры АГП і кампаніі "Гавары праўду", якія на мінулым тыдні знаходзіліся зь візытам у Канадзе і ЗША, падвялі вынікі сваіх сустрэч за акіянам.
Пра адрозьненьні расейскай і беларускай дыктатураў, «прыморскіх партызанаў» і праблемы этнічнай ідэнтычнасьці мы пагутарылі зь Міхаілам Магідам, маскоўскім актывістам руху жыльцоў супраць кропкавай забудовы і шэрагу іншых сацыяльных ініцыятываў, вядомым палітычным блогерам (shraibman), які гэтымі днямі наведаў Менск.
Горацкая рэгіянальная кааліцыя дэмакратычных сілаў пагражае праігнараваць прэзыдэнцкую кампанію. Тамтэйшыя актывісты незадаволеныя тым, як адбываецца вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў адмаўляе сваю датычнасьць да хваляваньняў на поўдні краіны і заклікае прыкласьці ўсе намаганьні, каб спыніць гвалт.
Палата прадстаўнікоў сёньня ня будзе разглядаць Мытны кодэкс. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў нарэшце атрымалі парадак дня сёньняшняга паседжаньня.
За чатыры гадзіны да пачатку пленарнага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў невядомы яго парадак дня, хаця звычайна дэпутаты атрымліваюць такія дакумэнты за суткі.
Ці будзе 14 чэрвеня Палата прадстаўнікоў ратыфікаваць Мытны кодэкс Мытнага саюзу "тройкі"? Пытаньне гэта ўзьнікае невыпадкова.
Загрузіць яшчэ