Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД стварае ценявы ўрад, але ня ўсе ў яго хочуць


Аргкамітэт па стварэньні партыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ініцыяваў канфэрэнцыю "Пэрспэктывы пераменаў у Беларусі 2010-2011 год: альтэрнатыўны ўрад".

Лідэр БХД Павал Севярынец заявіў, што цяпер пэрспэктывы стварэньня такога фармаваньня як ніколі добрыя. Паводле агучанага праекту, ценявы ўрад павінен дзяліцца на тры блёкі: адміністрацыйны, эканамічны і сацыяльны. У першы блёк уваходзяць шэсьць міністэрстваў, у другі – сем, у трэці – восем.

Сярод кандыдатаў у ценевы ўрад – шмат знаёмых прозьвішчаў: гэта Мечыслаў Грыб, Аляксандр Мілінкевіч, Мікола Статкевіч, Міхаіл Пастухоў, Станіслаў Багданкевіч, Станіслаў Гусак, Іван Нікітчанка, Аляксандр Ярашук, Жанна Літвіна ды іншыя. У склад ценявога Міністэрства інфармацыі прапануюцца кандыдатуры Жанны Літвіной, Пятра Марцава, Андрэя Дынько, Аляксандра Старыкевіча, Іосіфа Сярэдзіча.

Падчас дыскусіі высьветлілася, што не ўсе жадаюць займацца гэтай справай. Лявон Баршчэўскі, якому прапанавалі працаваць у ценявым Міністэрстве адукацыі, сказаў, што яго цалкам займае тая справа, якой ён зараз займаецца, а менавіта выкладаньне ў ліцэі.

А праваабаронца Алег Воўчак заявіў, што ён хацеў бы стаць генэральным пракурорам Беларусі і правесьці рэфармаваньне гэтай структуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG