Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў сёньня ў Менску запрасіў журналістаў на тэрміновую прэсавую канфэрэнцыю, на якой заклікаў увесьці ў Кіргізстан міратворчыя сілы АДКБ. Адказнасьць за беспарадкі на поўдні краіны ён усклаў на часовы ўрад і кіраўнікоў мясцовых органаў улады, якія, на ягоную думку, не кантралююць сытуацыю і ня ведаюць, што рабіць.