Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які 21-22 чэрвеня знаходзіўся з рабочым візытам у Менску, сёньня дыстанцыяваўся ад газавай вайны. І ён, і ягоны беларускі калега Сяргей Мартынаў казалі журналістам, што энэргетычныя пытаньні не ўваходзяць у кампэтэнцыю міністэрстваў замежных спраў. Адначасова міністры выказалі спадзяваньне, што газавы канфлікт урэшце рэшт вырашыцца. Пра гэта яны заявілі пасьля таго, як пабывалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Сакратар Рады бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў заявіў, што плян дапамогі Кіргізстану з боку Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) зацьверджаны прэзыдэнтамі краінаў – удзельніц Дамовы.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету XII скліканьня Станіслаў Шушкевіч узнагароджаны літоўскім ордэнам Вітаўта Вялікага.
Журналісты пацікавіліся у міністраў замежных спраў Расеі і Беларусі – як можна ацаніць сытуацыю з экс-прэзыдэнтам Кыргізстану Курманбекам Бакіевым.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і ягоны беларускі калега Сяргей Мартынаў спадзяюцца, што газавы канфлікт урэшце рэшт вырашыцца. Пра гэта яны заявілі сёньня пасьля таго, як пабывалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Эўракамісія экстрана зьбірае сустрэчу зь беларускімі прадстаўнікамі ў зьвязку з магчымым абмежаваньнем транзыту расейскага газу.
Паводле кіраўніка Беларусі, у краіны няма свабодных грошай для пагашэньня доўгу. Ён прапанаваў зрабіць узаемазалік доўгу краіны за пастаўлены газ і запазычанасьці "Газпрому" за транзыт. Расейскі бок настойвае на "імгненным" пагашэньні газавага доўгу.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у бліжэйшы час наведае Беларусь.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў ладзіць новую прэсавую канфэрэнцыю. Яна пройдзе заўтра ў гатэлі "Вікторыя" ў Менску.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дабіцца пагашэньня «Газпромам» доўгу за транзыт, паведаміў тэлеканал АНТ. Патрабаваньне прагучала на сустрэчы зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам.
Расея паабяцала Эўразьвязу забясьпечваць яго краіны газам, пастаўляючы сыравіну праз Украіну, калі спрэчка зь Беларусьсю прывядзе да перабояў у транзыце.
Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заяўляе, што беларускі бок лічыць супярэчным кантракту намер «Газпрома» абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%.
Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заяўляе, што беларускі бок пагасіць газавы доўг да 5 ліпеня, але перамовы будуць працягвацца.
Урад Беларусі 21 чэрвеня накіраваў «Газпрому» ліст, у якім прапануе кампрамісны варыянт выхаду з крызіснай сытуацыі ў газавай сфэры.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі накіравала ліст Дырэктару па агульнай палітыцы Генэральнага дырэктарату Эўракамісіі па энэргетыцы і транспарце Ганне Хутман.
Паводле зьвестак карэспандэнтаў "Свабоды" ў кіргіскім горадзе Ош, там ідуць размовы пра хуткае зьяўленьне Бакіева. Паводле мясцовых крыніцаў, Бакіеў выляцеў зь Менску і кіруецца ў гэты рэгіён Сярэдняй Азіі.
Масква чарговым разам перакрывае Беларусі кран з палівам, і гэта дэманструе Эўропе, што ёй не зашкодзіла б выйсьці з газанафтавай залежнасьці ад Расеі.
Афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў журналістам у Маскве, што запазычанасьць «Газпрому» за транзыт газу па беларускай тэрыторыі сувымерная з запазычанасьцю Менску за газ, аднак Беларусь не дазваляе «Газпрому» пагасіць доўг.
Сёньня ў Менску сустракалі двух высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў: сакратара Рады бясьпекі Мікалая Патрушава і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова. Адметнасьцю абодвух візытаў стала тое, што яны адбываюцца на тле газавай вайны паміж Расеяй і Беларусьсю.
Паводле "Газпрому", доўг "Белтрансгазау" можа вырасьці да канца году да 500-600 мільёнаў даляраў з разьлікаў па цане, ніжэй за кантрактную. Сытуацыя пасьля 1 ліпеня стане яшчэ больш вострай, прадказваюць экспэрты. У выпадку эскаляцыі канфлікту дэ-факта спыніць працу Мытны саюз Беларусі і Расеі, і беларускія тавары будуць пастаўляцца ў Расею на тых жа ўмовах, што літоўскія ці амэрыканскія. Абвастрэньне сытуацыі супадзе з кампаніяй па выбарах прэзыдэнта Беларусі, якія павінны адбыцца да 7 лютага 2011 г.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск 21-22 чэрвеня.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падала вынікі галасаваньня з амаль 95% выбарчых участкаў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. У другі тур выйшлі Браніслаў Камароўскі (41,22%) і Яраслаў Качыньскі (36,74%).
Пачынаецца візыт кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова. Ён сустрэнецца са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качыньскі паводле вынікаў экзіт полаў выйшлі ў Польшчы у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
У Польшчы сёньня адбываецца галасаваньне ў першым туры датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Права голасу маюць крыху болей чым 30 мільёнаў палякаў і могуць галасаваць у адным з болей чым 25 000 выбарчых участкаў.
Пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары праходзяць 20 чэрвеня ў Польшчы. Яны былі прызначаныя пасьля гібелі Леха Качыньскага у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка.
Напісаць гэты блог падштурхнуў мяне матэрыял агенцтва Reuters, прысьвечаны прэзыдэнцкім выбарам у Польшчы, які мае пагрозьлівы загаловак “Key political risks to watch in Poland”.
«Газпром» пачаў падрыхтоўку да скарачэньня пастаўкі газу ў Беларусь. Калі цягам бліжэйшых дзён афіцыйны Менск не пагасіць запазычанасьць, то з 9 гадзіны 21 чэрвеня пастаўкі газу скароцяцца на 85%. Як прайшоў трэці дзень пяцідзённага газавага ўльтыматуму?
Часовы прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева наведала сёньня зону канфлікту на поўдні краіны, тым часам як памочнік дзяржсакратара ЗША Робэрт Блэйк заклікаў правесьці незалежнае расьсьледаваньне міжэтнічных сутыкненьняў, у выніку якіх загінула амаль дзьвесьце чалавек і сотні тысячаў уцекачоў пакінулі сваё жытло.
Аляксандар Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці аспрэчыў заявы Дзьмітрыя Мядзьведзева і кіраўніцтва «Газпрома» пра 200-мільённы газавы доўг Беларусі.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны заяўляе, што Ўкраіна прызнала 134 мільёнаў даляраў доўгу перад Беларусьсю.
Беларусь застаецца ў ліку дзяржаў, у дачыненьні да якіх ўрад Канады ўжывае эканамічныя санкцыі. Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на канадзкае агенцтва пагранічных службаў.
Аляксандр Лукашэнка 18-19 чэрвеня зробіць працоўную паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці, адкуль ён паходзіць.
Падставай стала падрыхтаваная фінскай дэпутаткай ад партыі зялёных Хайдзі Хаўталай справаздача адносна палітыкі ЭЗ па правах чалавека.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск 21-22 чэрвеня. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік расейскага МЗС Ігар Лякін-Фралоў.
8-9 ліпеня ў Менск зь візытам зьбіраецца эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле.
На чарговым пасяджэньні «круглага стала» па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сіл зацьверджаны асновы «Аб’яднанай стратэгіі перамогі і патрабаваньні да адзінага кандыдата, якія зь яе вынікаюць».
«Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны», — сказаў сёньня прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, дзелячыся сваімі ўражаньнямі пасьля перадпрэм’ернага прагляду беларуска-расейскай мастацкай стужкі «Брэсцкая крэпасьць».
Пра ўчорашні выступ Кэтрын Эштан у Эўрапарлямэнце – з Брусэлю карэспандэнт Свабоды Віктар Анучка.
Беларускі бок рыхтуе адказ «Газпрому» на яго прэтэнзіі ў сувязі з доўгам і на папярэджаньне пра магчымае адключэньне паставак газу.
Заяву кіраўнічкі зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наконт мытнага саюзу Беларусі, Казахстану ды Расеі пракамэнтаваў экспэрт Нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.
17 чэрвеня ў Менску была зроблена спроба стварэньня альтэрнатыўнага (альбо, як гэта звычайна называюць, ценявога) ўраду. Ініцыятыва паходзіла ад кіраўніцтва БХД.
Газавы ўльтыматум Масквы вачамі штатнага карыкатурыста сайту расейскай службы Радыё Свабода.
Пытаньне аб далучэньні Беларусі да Мытнага саюзу будзе канчаткова вырашанае падчас сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў 5 ліпеня ў рамках Міждзяржсавету ЭўрАзЭС у Казахстане.
Заяву кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наконт мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі мы папрасілі пракамэнтаваць рэдактара часопісу "Россия в глобальной политике" Фёдара Лук'янава.
Кіраўніцтва партыі БНФ правяло прэсавую канфэрэнцыю, выказаўшыся пра "раскол" у партыі, газавы канфлікт з Расеяй і пэрспэктывы аўтарэфэрэндуму.
Заклік да вулічных пратэстаў ад БНФ магчымы, калі цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ўцягне краіну ў "гарачую фазу" канфлікту ў Кіргізстане.
Сярод кандыдатаў у ценевы ўрад – М.Грыб, А.Мілінкевіч, М.Статкевіч, М.Пастухоў, С.Багданкевіч, С.Гусак, І.Нікітчанка, А.Ярашук, Ж.Літвіна ды іншыя.
Улады Кіргізстану заявілі, што патрабуюць ад Вялікабрытаніі выдаць малодшага сына экс-прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева Максіма.
Загрузіць яшчэ