29 чэрвеня ў інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNN Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея можа страціць Беларусь у тым выпадку, калі высьветліцца, што нядаўні газавы канфлікт — гэта афіцыйны курс кіраўніцтва Расеі. У гэтым выпадку, зазначыў Лукашэнка, Расея страціць Беларусь, і гэта будзе «неаднаўляльная страта».