Гэтую заяву ён зрабіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам, які знаходзіцца ў Беларусі з аднадзённым візытам на запрашэньне свайго беларускага калегі Сяргея Сідорскага.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што сёньня Беларусь і Літва маюць падобныя праблемы. І таму ёсьць падобныя кірункі іх вырашэньня.
Літоўскі прэм'ер пагадзіўся з тым, што "залежнасьць ад аднаго пастаўшчыка энэргарэсурсаў стварае праблемы". Ён дадаў, што ў рэалізацыі праектаў у гэтай галіне быў бы зацікаўлены і Эўразьвяз.