Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Літва могуць разам будаваць газавы тэрмінал


Тэрміналы ў Кляйпэдзе
Тэрміналы ў Кляйпэдзе

Беларусь і Літва разгледзяць магчымасьць будаўніцтва газавага тэрміналу ў порце Кляйпэда.

Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі:

"Мы доўга шукаем альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі энэргарэсурсаў у Беларусь. Адзін з такіх праектаў -- рэалізацыя праекту будаўніцтва тэрміналу звадкаванага газу у порце Кляйпэды".

Сяргей Сідорскі адзначыў, што Беларусь разглядае яшчэ 2-3 альтэрнатыўных варыянтаў. Аднак, на думку беларускага прэм'ера, найбольш цікавы менавіта літоўскі варыянт, паколькі тут Літва і Беларусь могуць аб'яднаць свае фінансавыя рэсурсы.

"Дастаўка газу будзе весьціся газатранспартнай сыстэмай праз Літву. Гэта каля 285 кілямэтраў магістральнай трубы. І гэта – невялікія сродкі" – сказаў Сяргей Сідорскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG