Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра адукацыю Галакостам


Аляксандар Квасьнеўскі
Аляксандар Квасьнеўскі
У артыкуле, апублікаваным у “International Herald Tribune”, былы польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі разважае над значэньнем, якое можа мець выхаваньне гуманізму праз вывучэньне Галакосту. Прапануем вам тэкст артыкулу зь невялікімі скарачэньнямі.

У нядаўнім артыкуле была генэральны сакратар ААН Кофі Анан піша, што ў выхаваньні Галакостам трэба надаваць больш увагі прадухіленьню этнічных канфліктаў і генацыду.

Перш чым паставіць пад сумнеў мэтазгоднасьць выхаваньня Галакостам, трэба ўсьвядоміць яго мэты:

Чаго, ўласна, мы спрабуем дасягнуць адукацыяй Галакостам? Ці рэальна чакаць, што гэтая адукацыя будзе памяншаць парушэньні правоў чалавека і расізм, замяняючы іх падтрымкай дэмакратыі і цярпімасьцю? Ці будзе сумяшчэньне расповедаў пра Галакост з расповедамі пра іншыя праявы брутальнасьці выхоўваць больш гуманныя паводзіны?

Назапашаны вопыт працы паказвае, што тут няма кароткіх шляхоў. Паездка ў Асьвенцім не ператварае наведнікаў імгненна ў высакародных гуманістаў. Гадзінны ўрок пра Галакост пэўна не прадухіліць наступныя Руанду і Дарфур.

Некаторыя думкі Кофі Анана, а таксама іншых асобаў былі абмеркаваныя на апошняй канфэрэнцыі выкладчыкаў гісторыі Галакосту, у якой удзельнічаў і я. Сотні выкладчыкаў, грамадзкіх дзеячаў і палітыкаў з усяго сьвету сабраліся ў музэі Галакосту Яд ва-Шэм у Ерусаліме, каб вырашыць гэтыя праблемы.

Павярхоўная адукацыя Галакостам не дае ніякіх доўгатэрміновых вынікаў. Гэта не дапаможа пераадолець сілы расізму і нецярпімасьці ці вырашыць старыя сацыяльных праблемы. Эфэктыўная адукацыя Галакостам, засяроджаная на чалавечай гісторыі, можа, тым ня менш, спрыяць больш глыбокаму разуменьню сацыяльных працэсаў, якія могуць прывесьці да генацыду.
Маладое пакаленьне звычайна ставіцца да Галакосту абыякава. Нарадзіўшыся ў пачатку 1990-х, яны схільныя лічыць, што падзеі сусьветнай вайны ня маюць дачыненьня да іх паўсядзённага жыцьця. Наша праца палягае ў тым, каб прадэманстраваць, як гістарычныя падзеі, у тым ліку Галакост, даюць унікальныя магчымасьці зразумець сучасны сьвет

Павярхоўная адукацыя Галакостам не дае ніякіх доўгатэрміновых вынікаў. Гэта не дапаможа пераадолець сілы расізму і нецярпімасьці ці вырашыць старыя сацыяльных праблемы. Эфэктыўная адукацыя Галакостам, засяроджаная на чалавечай гісторыі, можа, тым ня менш, спрыяць больш глыбокаму разуменьню сацыяльных працэсаў, якія могуць прывесьці да генацыду.

Сапраўдныя, глыбокія, доўгатэрміновыя дасьледаваньні пра Галакост будуць прыцягваць увагу людзей, дапамагаць вызначыць папярэднія прыкметы генацыду, даваць магчымасьць спыніць рух да яго.

Галакост быў самым крайнім выпадкам генацыду. Менавіта таму, што ўсе яго элемэнты прысутнічаюць ў Галакосьце: ідэалёгія, якая апраўдвае і ўхваляе забойства, тэхналягічныя і бюракратычныя мэханізмы, сыстэма экспрапрыяцый і масавых забойстваў, Галакост ілюструе працэсы, якія дапамогуць нам вызначыць папярэднія прыкметы нараджэньня генацыду.

Тым не менш мы не павінны падманваць сябе: адукацыя Галакостам – гэта новая зьява і колькасьць навучэнцаў пачатковых і сярэдніх школаў па ўсім сьвеце, дзе праходзіць гэтае навучаньне, ўсё яшчэ даволі абмежаваная.

У Польшчы, як і ў большасьці краін Эўропы, адукацыя Галакостам павінна быць часткай вучэбнага пляну і знаходзіцца ў цэнтры вывучэньня эўрапейскай гісторыі ХХ стагодзьдзя.

Хоць Галакост быў унікальнай падзеяй, якая закранала найперш габрэяў, яго характар надае яму сусьветнае значэньне. Галакост падарваў самыя асновы нашага агульнага жыцьця. Як ні парадаксальна, яго дасьледаваньне забясьпечвае сродкі для аднаўленьня гэтых асноваў.


Аляксандр Квасьнеўскі быў прэзыдэнтам Польшчы ў пэрыяд з 1995 па 2005 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG