Спадар Ладуцька выконваў абавязкі старшыні гарвыканкаму пасьля таго, як захварэў ягоны папярэднік Міхал Паўлаў. Паўлаў пасьля доўгага лекаваньня ад раку памёр у чэрвені гэтага году.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Мікалая Ладуцьку старшынёй Менскага гарвыканкаму. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.