Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: Лукашэнка — «палітычны апартуніст».


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз» выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і прызнаў, што Маскве «не падабаецца» асабіста беларускі кіраўнік.

Але ці пойдзе на саступкі Маскве Аляксандар Лукашэнка?

Паводле палітоляга Алеся Лагвінца, тут ідзе гульня ў «кошкі-мышкі» і саступкі з боку Лукашэнкі будуць:

«Ён зараз спрабуе набраць ачкі ўнутры грамадзтва, каб паказаць, што ён ёсьць адзіным гарантам незалежнасьці, ён яе адстойвае ў такім нават вэрбальным змаганьні, што выходзіць за межы прыстойнасьці, у змаганьні з Расеяй. Лукашэнка так ці інакш ідэалягічна блізкі да расейскага кіраўніцтва, апанаваны панславісцкай ідэалёгіяй, кажа пра аднаўленьне ў той ці іншай форме старых, савецкіх прынцыпаў міжнароднай палітыкі. Таму пэўныя яго саступкі ў бок Расеі будуць зробленыя. Але сёньня ён імкнецца падняць свае стаўкі».

Адносна стасункаў з Эўропай, А.Лукашэнка заявіў, што не гатовы разьвярнуцца на 180 градусаў. Камэнтуючы гэтыя заявы, Лагвінец назваў Лукашэнку «палітычным апартуністам».

«Ён імкнецца карыстацца момантам, але задаць кірунак лепшага трансфармацыйнага разьвіцьця нашаму грамадзтву ён ня можа. Менавіта гэтым тлумачацца яго выказваньні адносна эўрапейскай інтэграцыі. Ён кажа, што беларусам гэта падабаецца, але ў той жа час ён спрабуе гуляць у такую памяркоўнасьць. А за ёй хаваецца разуменьне таго, што эўрапейскія прынцыпы пабудовы беларускага грамадзтва будуць таксама азначаць канец аўтарытарызму і канец яго дыктатарскай уладзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG