Падчас візыту у Беларусь прэм’ер-міністар Літоўскай рэспублікі Андрус Кубілюс наведаў месца масавых расстрэлаў пад Чэрвенем. 26 чэрвеня 1941 году супрацоўнікі НКВД расстралялі тут вязьняў Менскай і Вілейскай турмаў, якіх гналі на усход. Сярод палеглых тут ахвяраў энкавэдэшнікаў былі літоўцы.
Знаходзіцца ў бясконцых перамовах па мытным саюзе немагчыма, заявіў прэм'ер-міністр Казахстана.
Абраная ўчора на рэфэрэндуме прэзыдэнтам Кіргізстану Роза Атунбаева правяла ў Ошы сустрэчу з прадстаўнікамі няўрадавых грамадзкіх аб'яднаньняў. У сустрэчы прымаў удзел і вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Да неадкладных крокаў дзеля ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі і Літвы заклікаў сёньня А.Лукашэнка. Адпаведную заяву ён зрабіў у гутарцы з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.
Беларускі ўрад павінен шукаць новыя крыніцы і маршруты паставак энэрганосьбітаў у краіну, хаця Беларусь ня зможа ў поўным аб’ёме адмовіцца ад расейскіх энэргарэсурсаў.
У інтэрвію тэлеканалу Euronews, паказаным на мінулым тыдні, Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што грошы, якімі ён расплаціўся з “Газпромам”, пазычыў яму прэзыдэнт Азэрбайджану. Чаму менавіта Аліеў праявіў такую шчодрасьць?
"Газпром" узгадніў гранічную цану газу для Беларусі на 2011 год. У наступным годзе яна складзе да 250 даляраў за тысячу кубамэтраў.
"Перш за ўсё ён быў літоўцам, а ўжо потым палітыкам, партыйцам, кіраўніком краіны", — так сказаў пра Альгірдаса Бразаўскаса былы сьпікер Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч. Думкі беларускіх палітыкаў пра першага прэзыдэнта Літоўскай Рэспублікі Альгірдаса Бразаўскаса.
Учора ў Кіргізстане прайшоў рэфэрэндум па новай Канстытуцыі, якая ператварае краіну ў парлямэнцкую рэспубліку. Паводле вынікаў падліку, больш за 90% выбаршчыкаў выказаліся ў падтрымку часовага ўраду і ўхвалілі новую Канстытуцыю.
У Нюрнбэргу прайшла традыцыйная канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпекі і ўсходняй палітыкі, якую ладзіў вядомы лібэральна-дэмакратычны палітык, у мінулым дэпутат Бундэстагу Гільдэбрэхт Браўн.
"Каб замацаваць сувэрэнітэт, незалежнасьць і магутнасьць нашых дзяржаваў (Беларусі і Літвы), нам неабходна неадкладна зрабіць шэраг крокаў па замацаваньню гэтай незалежнасьці" – сказаў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Беларусь і Літва разгледзяць магчымасьць будаўніцтва газавага тэрміналу ў порце Кляйпэда.
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Менску правялі ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі
Форма ўдзелу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі будзе вызначана партыйным зьездам. А пакуль што гэтую справу разгледзеў ЦК партыі.
Пытаньне дачыненьняў Польшчы зь Беларусьсю стала часткаю нядзельных дэбатаў пераможцаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў – Браніслава Камароўскага і Яраслава Качынскага.
26 чэрвеня ў Вільні ва ўзросце 77 гадоў пасьля працяглай хваробы памёр былы прэзыдэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас. Ён быў адным зь першых кіраўнікоў краінаў, якія наведалі незалежную Беларусь.
Афіцыйны Менск рыхтуецца да перамоваў з «Газпромам» на пачатку наступнага тыдня. Абяцанага адключэньня транзыту расейскай нафты і газу не адбылося.
«Ён зараз спрабуе набраць ачкі ўнутры грамадзтва, каб паказаць, што ён ёсьць адзіным гарантам незалежнасьці, ён яе адстойвае ў такім нават вэрбальным змаганьні, што выходзіць за межы прыстойнасьці, у змаганьні з Расеяй».
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз» выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і прызнаў, што Маскве «не падабаецца» асабіста беларускі кіраўнік.
Прадстаўнікі «Газпрома» прыбудуць у Беларусь у пачатку наступнага тыдня для абмеркаваньня запазычанасьці за транзыт газу. Пра заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Расея спадзяецца, што Беларусь будзе абачлівай і будзе больш дасканала выконваць абавязацельствы па кантрактах аб пастаўках і транзыце расейскага газу.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Мікалая Ладуцьку старшынёй Менскага гарвыканкаму. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.
Дапаўненьні да кантракту з Беларусьсю будуць падпісаныя ў самы бліжэйшы час. Пра гэта заявіў кіраўнік праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер.
«Газпром» накіраваў Украіне заяўку на павялічэньне штодзённага транзыту газу ў Эўропу на 55-67 мільёнаў кубічных мэтраў. Пра гэта паведамілі ў Мінпаліваэнэрга Ўкраіны.
Расейскі газ ізноў бяжыць празь Беларусь, аднак канфлікт паміж няроўнымі суседзямі застаецца неўрэгуляваным, гаворыцца ў камэнтары нямецкай рэдакцыі Euronews --> http://de.euronews.net/2010/06/25/gas-fliesst-streit-schwelt-weiter/ .
Ад 1 ліпеня зьмяняюцца мытныя правілы ўвозу тавараў на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Бяз абкладаньня мытам расейцы змогуць увозіць не 2, а 3 літры моцнага алькаголю, і ня 35, а 50 кіляграмаў рэчаў. Ці закрануць навацыі грамадзян Беларусі?
25 чэрвеня ў Менску адбылася чарговая сэсія Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі. Старшыня гэтай структуры Барыс Грызлоў і яго першы намесьнік Уладзімер Андрэйчанка да прэсы так і не падышлі. Таму пытаньні пра беларуска-расейскія дачыненьні давялося задаваць асобам менш высокага рангу.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам прыгразіў перакрыць транзыт нафты і газу празь Беларусь, калі «Газпром» не разьлічыцца цалкам з даўгамі. На пагашэньне запазычанасьці ён даў суткі.
Расея і Беларусь закончылі газавую вайну, у часе якой "Газпром" страціў 4,2 мільярда даляраў капіталізацыі. "Газпрому" ўдалося прымусіць Менск плаціць за газ вышэйшую цану, тады як сам "Газпром" заплаціў за транзыт па ранейшай стаўцы.
«Я не магу даць вам упэўненага адказу, а гадаць я проста не хачу», — заявіў старшыя Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.
"Аднак трэба адзначыць, што непрыемны асадак у народу застаецца, калі спрачаюцца дастаткова высокія асобы", — заявіў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў.
На пытаньні пра вынікі беларуска-расейскага газавага канфлікту адказаў дырэктар расейскай праграмы Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзій Мошас.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў сёньня перамовы ў Белым доме з прэзыдэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзьведзевым.
Тэатральны спэктакль пра транзыт расейскага газу нібыта скончыўся, піша нямецкае эканамічнае выданьне Wirtschaftsblatt. Абодва бакі заплацілі свае даўгі, пастаўкі паліва ідуць у поўным аб’ёме.
У сувязі з апошнім расейска-беларускім газавым канфліктам каардынатар па пытаньнях эканомікі кіроўнай фракцыі ХДС у Бундэстагу Ёхім Пфайфэр заклікаў нямецкі ўрад пераглядзець некаторыя моманты ў энэргетычнай палітыцы краіны.
Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу паводле ўласнай ініцыятывы патэлефанаваў беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку і выказаў сваё разуменьне прычын беларуска-расейскага газавага канфлікту.
Атакай на Эўрапейскі Зьвяз называюць афіцыйныя асобы рашэньне Беларусі спыніць транзыт газу праз сваю тэрыторыю. Заходні друк пра беларуска-расейскі газавы канфлікт.
Каардынатар па пытаньнях усходняй палітыкі фракцыі зялёных у нямецкім бундэстагу Марылюіза Бэк заявіла, што спыненьнем газавых паставак у ЭЗ "Масква і Менск паставілі ўласныя інтарэсы вышэй за абавязаньні перад ЭЗ".
На вашы пытаньні, прысьвечаныя беларуска-расейскім адносінам, а таксама расейскай замежнай палітыцы адказаў рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.
МЗС Нямеччыны выказаў сваю занепакоенасьць у сувязі з чарговай паліўнай вайной паміж Беларусьсю і Масквой і загадам прэзыдэнта Лукашэнкі прыпыніць транзыт газу ў Эўразьвяз.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў сёньня сабраў трэцюю за час свайго знаходжаньня ў Беларусі прэсавую канфэрэнцыю. Журналістаў сабралі ў менскім гатэлі «Вікторыя».
«Нашыя краіны павінны больш супрацоўнічаць у культурнай сфэры. Але пакуль колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША абмежаваная, працуюць 5 чалавек. Але мы спадзяемся, што гэтая сытуацыя хутка зьменіцца», — заявіў Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.
Сёньня «Газпром» трэці раз павялічыў абмежаваньне паставак газу ў Беларусь, цяпер да 60% — з-за таго, што афіцыйны Менск не пагасіў запазычанасьць у 192 мільёны даляраў. У Літве зафіксавалі скарачэньне транзыту расейскага газу зь Беларусі на 30%. Аднак газавы холдынг не рэагуе на патрабаваньні афіцыйнага Менску сплаціць доўг за транзыт газу.
Сябры Партыі БНФ, сярод якіх Юры Хадыка, Аляксей Марачкін, Валянцін Голубеў, заявілі, што будуць працаваць у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстана сабраў трэцюю за час свайго знаходжаньня ў Беларусі прэсавую канфэрэнцыю. Журналістаў сабралі ў менскім гатэлі "Вікторыя".
Эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер у тэлефоннай размове зь міністрам энэргетыкі Расеі Сяргеем Шматко і першым віцэ-прэм'ерам беларускага ўраду Ўладзімерам Сямашкам заявіў, што Эўропа не павінна стаць закладніцай газавага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю.
Генэральны пракурор пацьвердзіў, што пракуратура прыняла рашэньне не выдаваць кіргіскаму боку Курманбека Бакіева.
Сёньня, пасьля таго як дэпутаты разгледзелі ўсе восем пытаньняў, уключаных у парадак дня, адбылося закрытае пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў. Журналістаў папрасілі пакінуць залю, трансьляцыя на прэсавы цэнтар была адключаная.
У каманду меркаванага кандыдата ў прэзыдэнты ўвойдуць Юры Хадыка, Аляксей Марачкін, Валянцін Голубеў, а таксама каля дзясятка кіраўнікоў рэгіянальных структур БНФ.
Загрузіць яшчэ