Гэтую заяву дыплямат зрабіў напярэдадні адкрыцьця фотавыставы «Амэрыка вачыма беларусаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Скэнлан падкрэсьліў, што адкрыцьцё выставы зьяўляецца стымулам для таго, каб шырэй пазнаваць сьвет. Ён спадзяецца, што ЗША і Беларусь будуць праводзіць больш мерапрыемстваў у сфэры культуры.
Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан дадаў, што ён быў бы рады, каб выстава «Амэрыка вачыма беларусаў» экспанавалася і ў іншых бібліятэках Беларусі, перадае Інтэрфакс.