Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што абмяркоўвалі дэпутаты на закрытым паседжаньні?


Apr2008
Apr2008

Сёньня, пасьля таго як дэпутаты разгледзелі ўсе восем пытаньняў, уключаных у парадак дня, адбылося закрытае пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў. Журналістаў папрасілі пакінуць залю, трансьляцыя на прэсавы цэнтар была адключаная.

Пасяджэньне праходзіла дзесьці каля паўгадзіны, пасьля чаго адзін з дэпутатаў у размове з карэспандэнтам "Свабоды" сказаў: "Мы не абмяркоўвалі пытаньні нафты і газу, газавай вайны, іншыя пытаньні ўзаемадзеяньня з Расеяй, а займаліся ўнутранымі справамі". На просьбу ўдакладніць суразмоўца адказаў: "У Палаце, як і ў любой арганізацыі, ёсьць свае ўнутраныя справы".

На пытаньне – ці магчыма, што нейкі дэпутат зрабіў нешта незвычайнае, што патрабуе пазбавіць яго дэпутацкай недатыкальнасьці – суразмоўца адказаў адмоўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG