Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле заклікаў Менск і Маскву да адказнасьці


Гіда Вэстэрвэле
Гіда Вэстэрвэле

МЗС Нямеччыны выказаў сваю занепакоенасьць у сувязі з чарговай паліўнай вайной паміж Беларусьсю і Масквой і загадам прэзыдэнта Лукашэнкі прыпыніць транзыт газу ў Эўразьвяз.

У гэтай сувязі кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства Гіда Вэстэрвэле заклікаў да адказнасьці ўсіх удзельнікаў канфлікту. Ён запатрабаваў ад бакоў хутчэйшага дасягненьня згоды:

“Я зыходжу з таго, што абодва бакі хутка знойдуць ўзаемапрымальнае рашэньне ў гэтай спрэчцы. Я мяркую, што абодва зацікаўленыя бакі – краіна-дастаўца газу і транзытная краіна – выканаюць свае абавязаньні перад Эўразьвязам”, – падкрэсьліў міністар замежных справаў Нямеччыны.

У заяве нямецкага МЗС гаворыцца, што празь Беларусь праходзяць прыкладна 20% паставак расейскага газу ў Заходнюю Эўропу, прычым існуе вялікая розьніца паміж долямі асобных краінаў ЭЗ у імпарце газу праз трубаправод “Ямал”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG