Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч заявіў пра пераход да Саньнікава


Віктар Івашкевіч

Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Віктар Івашкевіч на сёньняшнім паседжаньні сойму партыі публічна заявіў, што на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах ён будзе працаваць у камандзе кандыдата ў прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

Сваё рашэньне Івашкевіч патлумачыў, што "ня хоча займацца мышынай валтузьнёй, якая цяпер адбываецца ў партыі БНФ".

"Я не хачу боўтацца ў сьмярдзючай вадкасьці, а хачу змагацца з рэжымам. Менавіта гэтае жаданьне, а не займаньне кулюарнымі маніпуляцыямі, і вызначыла маё рашэньне".

Удзельнікі паседжаньня задалі Віктару Івашкевічу пытаньне, ці зьбіраецца ён у гэтай сытуацыі складаць зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка гарадзкой арганізацыі. Івашкевіч адказаў, што пра сытуацыю ён дакладзе сябрам сталічнай арганізацыі і будзе чакаць іхнага рашэньня.

Кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што гэтае рашэньне "ня толькі зьдзівіла мяне, але выклікала жах":

"Я лічу, што пачынаецца скупляньне сяброў нашай партыі. І тое, што адбываецца, я не магу назваць інакш, як формаю здачы ў арэнду часткі партыі – яе сталічнай арганізацыі".

Кастусёў заклікаў удзельнікаў сёньняшняга паседжаньня выказаць свае меркаваньні наконт заявы Віктара Івашкевіча.

Глядзець камэнтары (52)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG